22 красавіка 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася сустрэча з вядомым беларускім краязнаўцам, пісьменнікам і выдаўцом Міхасём Казлоўскім і прэзентацыя новай кнігі «Выбраныя творы Пятра Сакола і Валянціны Казлоўскай». У супрацоўніцтве з Сяргеем Панізнікам М.Казлоўскі адчыняе шырокаму колу чытачоў імёны літаратараў беларускага паходжання міжваеннай Латвіі.