• +371 65424695
  • +371 27052640
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Pr. - Pk. 8:30 - 17:00
Slider
Народная бібліятэка

Беларуская бібліятэка збіралася па народному прынцыпу – з міру па нітцы. Кнігі прыносілі беларусы, іх прывозілі ў падарунак госці, дарылі паэты і пісьменнікі. Так на кніжных паліцах сабралася некалькі сотняў тамоў.

Цяпер ў бібліятэчных фондах змяшчаецца каля 700 тамоў. Гэтыя кнігі пераважна на беларускай мове, класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, даведачная літаратура, кнігі па сувязях Латвіі и Беларусі. Многія кнігі ўтрымліваюць дароўныя надпісы аўтараў.


 
Нацыянальны строй

Гасцей «Беларускай хаткі» сустракаюць гаспадары – Алесь и Алеся. Яны апранутыя ў святочнае беларускае ўбранне.

У тыя далекія часы людзі былі блізкія да прыроды, таму для вырабу адзення яны выкарыстоўвалі натуральныя прыродныя матэрыялы. Тканіны выраблялі з воўны, каноплі, крапівы і, вядома ж, з лену. Сяляне абыходзіліся тканінамі ўласнай вытворчасці і ўмелі ткаць самыя розныя палотны з найскладанымі пляценнямі. Яны самі афарбоўвалі тканіны з дапамогай кары и пупышак дрэў, палявых кветак, каранеў дрэў, траў і ягад.


 
Беларуская хатка

Экспазіцыя ўяўляе сабой інтэр’ер беларускай сялянскай хаты. Тут размешчаны розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, узоры ткацтва і вышыўкі, ганчарных вырабаў. Экспанаты даюць магчымасць убачыць вясковы дом канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, каб пазнаеміцца з культурай і побытам беларусаў.

У беларускай хаце існуе той жа парадак, што і ў прыродзе: усе гарманічна і рацыянальна. Столь звязвалася ў народных уяўленнях з небам, падлога − з зямлёй, падполле ўвасабляла падземны свет, вокны − святло.


 
Беларуская народная лялька

Экспазіцыя беларускай лялькі збіралася на працягу многіх гадоў. Лялек у асноўным прывозілі ў падарунак дэлегацыі з Беларусі. Асабліва каштоўныя – заваяваныя ансамблямі ЦБК на фестывалях, як, напрыклад, “Браслаўскія зарніцы”, “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” або “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Такім чынам, у калекцыі сабралася некалькі дзясяткаў экзэмпляраў лялек іх розных рэгіёнаў краіны, традыцыйна зробленых з ільняной тканіны, шматкоў, нітак, саломы, пакулля.


 
2015 - 2024 © Baltkrievu kultūras centrs.