• +371 65424695
  • +371 27052640
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Pr. - Pk. 8:30 - 17:00
Slider
Народная бібліятэка

Народная бібліятэка

Беларуская бібліятэка збіралася па народному прынцыпу – з міру па нітцы. Кнігі прыносілі беларусы, іх прывозілі ў падарунак госці, дарылі паэты і пісьменнікі. Так на кніжных паліцах сабралася некалькі сотняў тамоў.

Цяпер ў бібліятэчных фондах змяшчаецца каля 700 тамоў. Гэтыя кнігі пераважна на беларускай мове, класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў, даведачная літаратура, кнігі па сувязях Латвіі и Беларусі. Многія кнігі ўтрымліваюць дароўныя надпісы аўтараў.

Бібліятэка сістэматызавана і аформлена па ўсіх правілах бібліятэчнай справы.

Усе кнігі расстаўлены ў алфавітным парадку і па каталогу: мастацкая і дзіцячая літаратура, паэзія, мастацтва, гісторыя, геаграфія, вучэбная і даведчая літаратура, метадычная літаратура, падручнікі.

Усе кнігі занесены ў каталог. Перспектывай развіцця беларускай бібліятэкі спецыялісты называюць яе падключэнне да электроннага каталогу Латгальскай Цэнтральнай бібліятэкі.

Беларуская народная бібліятэка пакуль што сціплая, але для дыяспары яна служыць адкрытым сталом ідэй, за які запрошаны кожны, і дзе кожны знойдзе матэрыял для творчасці, розуму, разважанняў, навучання.

 


2015 - 2025 © Baltkrievu kultūras centrs.