• +371 65424695
  • +371 20374840
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Pr. - Pk. 8:30 - 17:00
Slider
Беларуская хатка

Беларуская хатка

Экспазіцыя ўяўляе сабой інтэр’ер беларускай сялянскай хаты. Тут размешчаны розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, узоры ткацтва і вышыўкі, ганчарных вырабаў. Экспанаты даюць магчымасць убачыць вясковы дом канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, каб пазнаеміцца з культурай і побытам беларусаў.

У беларускай хаце існуе той жа парадак, што і ў прыродзе: усе гарманічна і рацыянальна. Столь звязвалася ў народных уяўленнях з небам, падлога − з зямлёй, падполле ўвасабляла падземны свет, вокны − святло.

Абсталяванне беларускай хаты ўключае ў сябе “чырвоны кут”, печ, стол, лаву.

Важнае месца ў хаце займае “чырвоны кут” (покуць), дзе знаходзіцца абраз Божай Маці. Тут развешвалі абразы, упрыгожвалі іх  тканымі вышытымі ручнікамі, размяшчалі асвячоныя ў царкве каласы і травы.

Пачэснае месца ў хаце займае печ. Печ заслана вышытай прасцінай. На печы спіць “дзед”, накрыты коўдрай. Топка печы прычынена вышытай ільняной фіранкай. Пад печчу ёсць падпечак, каля якога ляжаць дровы. Побач стаяць вілкі. Насупраць печы знаходзіцца “бабін кут”. Тут сабраны  зробленыя з дрэва прадметы побыту: бочка для збожжа, ступа, маслабойка, карыта для цеста, драўляная рыдлеўка для выцягвання хлеба з печы і інш.

У цэнтры хаты, бліжэй да “чырвонага кута”, стаіць стол, пакрыты зрэбным ільняным абрусам. На стале – звыклыя ў гаспадарцы рэчы: гаршчок, чыгунок, газавая лямпа, кошык з лекавымі травамі. Пад абразамі каля стала стаіць лава, пакрытая даматканай посцілкай.

У плеценым з лазы куфары складзеныя тканыя абрусы, прасціны, вышытыя ручнікі. Тут жа – старадаўнія металічныя прасы і драўляныя каталкі-прасавалкі.

Доўгімі зімовымі вечарамі сялянкі займаліся рукадзеллем – ткалі, пралі, вязалі, шылі, вышывалі. У экспазіцыю ўваходзяць паменшаная копія ткацкага станка і калаўрот у полную велічыню. Цэнтральную сцяну хаты ўпрыгожвае вышываны дыван, а на падлозе разасланы тканыя и вязаныя палавікі і кілімкі.


eiropas galv

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

uzdim.lv

http://www.belorus.lv


http://www.knab.gov.lv

2015 - 2023 © Baltkrievu kultūras centrs.

Please publish modules in offcanvas position.