Гасцей «Беларускай хаткі» сустракаюць гаспадары – Алесь и Алеся. Яны апранутыя ў святочнае беларускае ўбранне.
У тыя далекія часы людзі былі блізкія да прыроды, таму для вырабу адзення яны выкарыстоўвалі натуральныя прыродныя матэрыялы. Тканіны выраблялі з воўны, каноплі, крапівы і, вядома ж, з лену. Сяляне абыходзіліся тканінамі ўласнай вытворчасці і ўмелі ткаць самыя розныя палотны з найскладанымі пляценнямі. Яны самі афарбоўвалі тканіны з дапамогай кары и пупышак дрэў, палявых кветак, каранеў дрэў, траў і ягад.
Традыцыйны мужчынскі строй беларуса складаецца з кашулі, штаноў, пояса, капялюша і лапцяў. Сялянскую вопратку выраблялі з лёну, які вырошчвалі ў сваёй гаспадарцы, апрацоўвалі, ткалі і адбельвалі.
Кашулі ў большасці сваёй былі белага колеру. Іх насілі навыпуск і падпаясвалі тканым каляровым поясам. Каўнер, абшэўкі і ніз кашулі ўпрыгожвае вышыўка або тасьма. Пояс надзяляўся магічнымі і ахоўнымі ўласцівасцямі. Беларускі пояс упрыгожваўся геаметрычным арнаментам-ромбамі, квадратамі, палоскамі. Штаны выраблялі з аднатоннага ільнянога палатна, з паўсуконнай тканіны. Лапці плялі з лыка, лазовой кары або пянькі. Іх апраналі на анучы, да ногі прывязвалі пяньковымі або лыкавыми вяроўкамі. Летам беларускі мужык часцяком насіў брыль – капялюш з саломы з шырокімі палямі.
Традыцыйны жаночы беларускі строй складаецца з кашулі, вышытай па каўняры і рукавах; спадніцы, фартуха, камізэлькі і галаўнога ўбору. Кашуля шылася з белай ільняной тканіны. Аплечча, ворат, рукавы, часам каўнерык і падол кашулі вышывалі геаметрычнымі ўзорамі з зорачак, ромбаў, квадратаў, трыкутнікаў. Спадніца была шырокай.Летнія спадніцы вырабляліся з лену, а зімнія з воўны. Паверсе кашулі часта жанчыны апраналі прыталеныя камізэлькі, аздобленыя вышыўкай і тасьмой. Неабходным кампанентам жаночага касцюма з'яўляецца фартух. Фартух выконвае ахоўную функцыю ў паўсядзенным жыцці, а таксама з'яўляецца абавязковым у святочным касцюме. Жаночыя галаўныя ўборы мелі важнае сацыяльнае і абрадавае значэнне. Па іх выгляду можна было вызначыць сямейнае становішча, век жанчыны, яе матэрыяльнае становішча. Дзяўчыны насілі вяночкі, вузкія рознакаляровыя стужкі, а жанчыны хавалі валасы пад каптур, апранаючы зверху намітку або хустку. У сялянскіх сем’ях жанчыны часцей за ўсе абувалі лапці. У халоднае надвор’е насілі пастолы. Жаночыя чаравічкі ў весках насілі толькі па святах альбо ў найбольш заможных семь’ях.
Штодзенная вопратка беларусаў адрознівалася ад святочнай практычнасцю і тканінамі цемнага колеру.