У суботу, 17 снежня 2016 года, у 15.00 у Даўгаўпілскай Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца вечар аўтарскай песні пад назвай "Дарогамі Арыка Крупа", арганізаваны ў супрацоўніцтве з Мінскім адукацыйным праектам "Навуковыя падарожжы". Адкрыем для сябе імя паэта, класіка бардаўскай песні Арыка Крупа, які нарадзіўся ў Даўгаўпілсе, жыў і тварыў у Мінску, загінуў на Усходнім Саяне.
Арон (Арык) Якаўлевіч Круп нарадзіўся ў 1937 годзе ў Даўгаўпілсе ў сям'і адваката і настаўніцы. Скончыў Ленінградскі інстытут кінаінжынераў. Па размеркаванні з'ехаў працаваць у Мінск інжынерам-оптыкам на Механічны завод імя С.Вавілава. Меў два сведчанні аб вынаходствах.
Пісаць песні на свае вершы А.Круп пачаў у 1959 годзе. Быў лаўрэатам конкурсаў турысцкай песні Усесаюзных паходаў моладзі ў Брэсце і ў Маскве, удзельнічаў у Новасібірскім фестывалі ў Акадэмгарадку. Захапляўся горным турызмам і альпінізмам, удзельнічаў у складаных паходах. Арыка Крупа разам з васьмю таварышамі загінуў пад лавінай падчас паходу ва Усходнім Саяне. Пахаваны ў Мінску. Яму было 33 гады...
«А ўсё-такі, усё-такі хочацца жыць ...» - гэта радок з песні Арыка Крупа. Яго песні працягваюць жыць - на сайце, іх спяваюць выканаўцы аўтарскай песні.
У Мінску дзейнічае адукацыйны праект "Навуковыя падарожжы», у рамках якога 17 снежня 2016 года ў Даўгаўпілсе высадзіцца вялікі дэсант прыхільнікаў творчасці Арыка Крупа. Яны пройдуць па вулачках яго роднага горада, а ў 15.00 у Цэнтры беларускай культуры адбудзецца вечар бардаўскай песні «Дарогамі Арыка Крупа», які дадуць барды, лаўрэаты міжнародных фестываляў аўтарскай песні: Міла Скарнякова, Сяргей Скурат, Дзіма Каваленка і Андрэй Пасюк.
Арганізатары: Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры, Мінскі адукацыйны праект "Навуковыя падарожжы".
Уваход вольны.
Інфармацыя падрыхтаваная:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
LV-5410, Латвія, г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306