23 снежня 2016 года ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе прайшоў традыцыйны навагодні прыём, на які дыпмісія запрасіла кіраўніцтва самакіраванняў і беларускіх культурных арганізацый Латгальскага рэгіёну. У сваім дакладзе Генеральны консул РБ Уладзімір Клімаў падвёў вынікі адыходзячага года, падзякаваў за супрацоўніцтва мясцовыя ўлады і беларускую дыяспару, прэзентаваў выставу па гісторыі консульства.
У 2019 годзе Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе будзе святкаваць 25-годдзе дзейнасці, падрыхтоўка да юбілею ўжо пачалася. Супрацоўнікі консульства збіраюць дакументы, матэрыялы, фатаграфіі; пілотны праект выставы па гісторыі беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Даўгаўпілсе прадставілі гасцям на прыёме 23 снежня.
Прыём у Генеральным консульстве Беларусі сваёй прысутнасцю ўшанавалі старшыня Даўгаўпілскай гарадской думы Яніс Лачплесіс, старшыня Краслаўскай краёвай думы Гунарс Упеніекс, намеснік старшыні Рэзэкненскай гарадской думы Андрэй Рашэтнікаў, кіраўніца Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская, актывісты беларускіх грамадскіх арганізацый Даўгаўпілса, Рэзэкнэ, Прэйлі, Краславы, Дагды, Ліван, Лудзы, Вілян.
У сваім дакладзе Генеральны консул РБ Уладзімір Клімаў падвёў вынікі адыходзячага года, падзякаваўшы мясцовыя ўлады за супрацоўніцтва і падтрымку беларускай дыяспары, а беларускія культурныя грамадствы - за актыўную працу. Генконсул высока ацаніў дзейнасць Цэнтра беларускай культуры, які праводзіць шмат рознапланавых мерапрыемстваў, у тым ліку Міжнародны фестываль "Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе". Падзячную грамату Генконсульства РБ атрымала Дагдскае беларускае таварыства "Вербіца" (кіраўніца Таццяна Гагалінская), якое ў гэтым годзе правяло II-і фестываль "ФЭСТ", удзельнічала ў фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" і рэалізавала рэгіянальны творчы праект "Беларускі ручнік ".
Госці, у сваю чаргу, падзякавалі Генеральнае консульства за падтрымку, дзяліліся планамі на новы – 2017 год. Прыём прайшоў у дзелавым рэчышчы, у цёплай, сяброўскай атмасферы.
Віншаванне Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь
“Паважаныя жыхары Латгаліі і суайчыннікі!
Прыміце нашы самыя сардэчныя і шчырыя віншаванні з Новым 2017 годам і Калядамі!
Жадаем Вам, каб Новы год быў добрым і паспяховым, поўным натхнёнай працы, творчых пошукаў і высокіх дасягненняў. Моцнага здароўя Вам, Вашым родным і блізкім,незгасальнай веры ў дабрыню, невычарпальнай энергіі, рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў, шчасця, дабрабыту, выдатнага святочнага настрою.
З павагай, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе У.В.Клімаў.»
Інфармацыя падрыхтаваная:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
LV-5410, Латвія, г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306