У сераду, 22 сакавіка 2017 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшлі адукацыйна-гульнявыя заняткі і майстар-клас для школьнікаў «Гуканне вясны». Патлумачыць назву можна як «зазыванне вясны на зямлю». Гэта прыгожае, светлае і радаснае свята, якое пачынаюць святкаваць з 14 сакавіка да таго часу, пакуль не наступіць вясна.


