У аўторак, 23 мая 2017 года, у 16.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках Дзён беларускай культуры адкрыецца выстава карцін студыі самадзейных мастакоў «Каларытны свет». Варта адзначыць, што 23 мая праходзіць пад знакам Еўфрасінні Полацкай - апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Прыходзьце і дакранайцеся да свету гармоніі і прыгажосці!
У Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай у Цэнтры беларускай культуры аматарам мастацтва будзе прадстаўлена дэбютная выстава студыі «Каларытны свет» пад кіраўніцтвам Вэлты Лоцэ, якая аб'яднала непрафесійных мастакоў Даўгаўпілса пад гасцінным дахам ЦБК.
На выставе прадстаўлена больш за 60 карцін майстроў, якія ўжо вядомыя гледачам па папярэднім выставах - Вэлты Лоцэ, Еўфрасінні Лелэ, Пятра Лаўрэнава; а таксама прагучыць новае імя - Барыса Барысава, карціны якога ўпершыню будуць публічна прадстаўлены шырокаму гледачу. У кожнага майстра свой стыль і почырк, свая тэхніка жывапісу, але ўсе працы прасякнуты шчырай любоўю да роднага краю, да сваёй малой радзімы, да прыроды і людзей.
Музычным фонам мерапрыемства стане выступленне харавой капэлы ЦБК "Спадчына" (мастацкі кіраўнік Яна Юзэфовіч) і песеннага дуэта; прагучаць таксама вершы і музыка; усе жадаючыя змогуць выказаць свае ўражанні ад убачаных пейзажаў і нацюрмортаў, пакінуць запіс у кнізе водгукаў.
Запрашаем на адкрыццё выставы, якое пройдзе ў ЦБК ў аўторак, 22 мая 2017 года, у 16.00, па адрасе: г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68 (уваход са двара).
Выстава «Каларытны свет» будзе адкрыта для ўсіх жадаючых да 22 чэрвеня 2017 года (з 9.00 да 17.00). Уваход бясплатны.
Арганізатар: Цэнтр беларускай культуры.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68