У сераду, 24 мая 2017 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе адбудзецца прэзентацыя новай кнігі «Мысли длиною в жизнь или философия любви» паэта Паўла Плотнікава.
Паэт Павел Плотнікаў нарадзіўся ў 1946 годзе ў Беларусі, закончыў школу ў Літве, Малнаўскі тэхнікум, а ў 1991 годзе – Латвійскую сельскагаспадарчую акадэмію. Паэзія захапіла П. Плотнікава яшчэ ў школьныя гады, але больш сур’ёзна ён стаў займацца паэтычнай творчасцю ў 1990-я гады.
З 2008 года Павел Плотнікаў размяшчае свае вершы на папулярнай паэтычнай інтэрнэт-пляцоўцы «Стихи.ру» пад псеўданімам Павел Апідамскі. Выбар псеўданіма сімвалічны: Апідамы – беларуская вёска на граніцы з Літвой, дзе нарадзіўся ў першы пасляваенны год П.Плотнікаў. У гэтым жа годзе сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Вільню, бацькі павезлі ратаваць хворае дзіця ў бліжэйшы вялікі горад. У родную вёсачку, у якой захавалася адзіная стараверская маленная на ўсю вялікую акругу, паэт з’ездзіў у сталым узросце. З таго часу ў яго лірыцы тэма малой радзімы і Беларусі гучыць асабліва кранальна. Беларусь, Літва і Латвія для Паўла Васільевіча любімыя краіны, кожная пакінула незабыўны след у яго жыцці, збярогшы сувязі са сваякамі і сябрамі.
Павел Плотнікаў - паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Рускай пісьменніцкай арганізацыі «Русло», член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў, лаўрэат паэтычнага фестывалю Латгаліі «Рэзэкнэ 2011», дыпламант конкурса «Паэт года-2015», ганаровы грамадзянін г. Віляны, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў: «Мои перекрестки», «Вилянская мозаика», «Латгальская акварель» і інш. Яго вершы публікуюцца ў газетах і часопісах Масквы і Санкт-Пецярбурга, Рэзэкнэ і Даўгаўпілса, а таксама на сайце «Стихи.ру». П.Плотнікаў – даўні сябар і часты госць у Беларускім доме. Тут неаднойчы праходзілі яго творчыя вечары, прэзентацыі яго кніг.
Прэзентацыя новага зборніка вершаў Паўла Плотнікава «Мысли длиною в жизнь или философия любви» адбудзецца ў сераду, 24 мая 2017 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры па адрасу: г. Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68 (уваход са двара).
Сардэчна запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
г. Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68