9 снежня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася творчая сустрэча з рукадзельніцай Валянцінай Абушкевіч пад назвай «Вечер кружевного вальса». На мерапрыемстве прайшло дэфіле вязаных вырабаў, якія дэманстравалі студэнткі Даўгаўпілскага ўніверсітэта.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/97-121216#sigProIddb429393b6
“Вечер кружевного вальса” усе чакалі з нецярпеннем. Яшчэ па мінулых выставах Валянціны Пятроўны гледачы глыбока пранікліся мастацтвам вязання. Гэтаму занятку аўтар прысвячае ўвесь свой вольны час, і для вечара падрыхтавала новыя кофтачкі, понча, палярыны, каўнерыкі, сурвэткі і сумачкі.
Валянціна Пятроўна Абушкевіч – урач і рукадзельніца, знаўца паэзіі і музыкі, член беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.
Метадыст ЦБК Марыя Памецька адкрыла вечар пранікнёным вершам пра вязанне і перадала слова аўтару. Валянціна Пятроўна расказала пра сваё захапленне і аб сваіх работах, якія будуць прадстаўлены для моднага паказу.
А затым пачалася казка. Пад мелодыю вальса сталі выходзіць мадэлі, деманструючы вязаныя понча, кофтачкі, палярыны, шалі, а таксама сумачкі. Студэнткі Даўгаўпілскага ўніверсітэта Алена Дрозд, Інга Барадаўка, Эдзіта Кузьміч і Роніт Кіршнэр пырхалі, як матылькі ў танцы, паказваючы разнастайныя вырабы, звязаныя ўмелымі рукамі Валянціны Абушкевіч. Адзенне мадэляў чырвонага, белага і чорнага колераў выдатна гарманіравала з рознакаляровай гамай вязаных рэчаў, якія дапаўнялі стыльныя аксэсуары. Мадэлі на імправізаваны подыум таксама выносілі неверагодную колькасць сурвэтак рознага колеру і размера, а гледачы змаглі іх разгледзець і дакрануцца.
Пасля моднога паказу госці і аўтар падзякавалі юным мадэлям. Аднак на гэтым вечар не закончыўся. Валянціна Пятроўна запрасіла ў цэнтр залы чатыры пары, каб яны станцавалі “Снежны вальс”. Перад танцам элегантныя дамы надзелі вязаныя каўнерыкі. Гэтыя вырабы засталіся ім у якасці падарункавага“бонуса”.
Музычным дапаўненнем вечарыны сталі песні ў выкананні вакальна – інструментальнага ансамбля ЦБК “Пралескі”, якія выступалі ў новых сцэнічных касцюмах і вязаных каўнерыках ад В.Абушкевіч.
Узнагародай майстрысе сталі шчодрыя апладысменты, кветкі і падарункі. Цёплыя словы ад душы Валянціне Пятроўне Абушкевіч прагучалі ад супрацоўніц ЦБК Марыі Памецька і Ірыны Апейнанэ, членаў беларускага таварыства “Уздым” Галіны Сантоцкай, Валянціны Анікінай, Інны Валюшка, Любові Кавалёвай, майстрыхі Надеі Свірковіч, а Тэрэса Паўлава прысвяціла аўтару вязаных работ свой верш.
Вечар прайшоў у цёплай, сяброўскай атмасферы, у кругу прыхільнікаў моды і чароўнай музыкі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Ірына Апейнанэ,
арганізатар культурных мерапрыемстваў ЦБК,
t. 65424695, моб. 27110857,
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. , www.bkc.daugavpils.lv
Даўгаўпілс, вул. Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК, 305-306 каб.