5 кастрычніка 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся чарговы паэтычны вечар. Лекцыю пра паэта Сярэбранага веку Ігара Севераніна пад назвай «Как хороши, как свежи были розы…», пра яго жыццё і творчасць прачытала Валянціна Пятроўна Абушкевіч. Займальны аповяд з дэкламаваннем вершаў на памяць, без кнігі, госці слухалі, затаіўшы дыханне.