15 лютага 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках новага навукова-пазнавальнага цыкла «Беларускія геніі», прысвечанага 20-годдзю заснавання, адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы і ключавой тэмай якога сталі пісьменнікі.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/288-u-ramkakh-tsykla-belaruskiya-genii-uspomnili-belaruskikh-pismennika#sigProId48dff5078d
Стартавай тэмай праекта ў студзені сталі асветнікі. У рамках новага праекта на працягу года будуць успамінаць імёны ўсіх, кім па праву ганарыцца Беларусь: пісьменнікаў і паэтаў, спартсменаў і касманаўтаў, палітыкаў і навукоўцаў, мастакоў і музыкантаў.
На гэты раз наведвальнікам была прадастаўлена магчымасць успомніць імёны сусветна вядомых беларускіх класікаў – пісьменнікаў: Я.Коласа, І.Шамякіна, І.Мележа, В.Быкава, У.Караткевіча, А.Савіцкага і іншых; адкрыць для сябе нешта новае і яшчэ бліжэй пазнаёміцца з іх жыццём і творчасцю, прыгадаць творы, якія да гэтага часу карыстаюцца павышанай цікавасцю ў сучаснага чытача. Тэрэса Паўлава, Галіна Сантоцкая, Марыя Памецька, Інэса Казлоўская, Лілія Воранава і Жанна Раманоўская вельмі ярка, захоплена і эмацыйна распавядалі аб сваіх любімых аўтарах і тых творах, якімі зачытваліся; адкрылі для слухачоў шмат невядомых найцікавых фактаў іх творчага, часцяком вельмі нялёгкага шляху.
Вялікую цікавасць выклікала перасовачная выстава пра Пімена Панчанку, дастаўленая з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускі літаратуры (Мінск), з якім у ЦБК заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. Загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева падрабязна спынілася на ўсіх выставачных стэндах. Яе займальны аповяд на выдатнай літаратурнай беларускай мове, пабудаваны на аснове навуковых даследаванняў і дакументальных матэрыялаў, выклікаў вялікую цікавасць у слухачоў і нікога не пакінуў абыякавым.
Яркіх фарбаў у праграму творчага вечара дадалі беларускія песні ў выкананні ансамбля беларускай народнай песні «Купалінка», харавой капэлы «Спадчына», вакальнага ансамбля «Пралескі» і танцы ў выкананні танцавальнага ансамбля «Лянок».
Мяркуючы па тым, што пасля завяршэння вечара многія выказалі жаданне ўзяць з бібліятэкі ЦБК кнігі беларускіх пісьменнікаў, сустрэча аказала дзейснае ўражанне.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A