У пятніцу, 22 сакавіка 2019 года, у 17.30 у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках новага навукова-пазнавальнага цыкла «Беларускія геніі», прысвечанага 20-годдзю заснавання, адбудзецца мерапрыемства, тэмай якога стануць спартсмены.
У рамках новага праекта наведвальнікам Беларускага дома ўжо была прадстаўлена ўнікальная магчымасць пазнаёміцца са знакамітымі беларускімі асветнікамі і пісьменнікамі.
Не выпадкова, што на гэты раз тэмай сустрэчы стане спорт. Бо ў сталіцы Беларусі, горадзе Мінску, з 21 па 30 чэрвеня 2019 года пройдуць II Еўрапейскія гульні, на якіх будзе разыграна 199 камплектаў узнагарод. Гэтай тэме будзе прысвечана перасовачная фотавыстава «Спорт у Беларусі і Беларусь у Сусветным спорце».
Многія адкрыюць для сябе імёны заслужаных, сусветна вядомых беларускіх майстроў спорту, даведаюцца шмат цікавага аб развіцці спорту ў Беларусі. А яшчэ ў праграме творчага мерапрыемства будзе пазнавальная інфармацыя, вершы, песні, арыгінальныя танцы ў выкананні калектываў ЦБК.
Далей у рамках праекта «Беларускія геніі» на працягу года будуць успамінаць яшчэ касманаўтаў і палітыкаў, паэтаў і навукоўцаў, мастакоў і музыкантаў.
Запрашаем на пазнавальную і займальную сустрэчу, якая адбудзецца ў пятніцу, 22 сакавіка 2019 года, у 17.30, у ЦБК (вул.Алеяс, 68-1А, уваход са двара).
У мэтах інфармавання грамадскасці падчас мерапрыемства можа праводзіцца фота- і відэаздыманне.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A