22 лістапада 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца фотавыстава “Беларускі позірк Даўгаўпілса” Эдуарда Літвіноўскага. З экспазіцыяй, на якой прадстаўлены партрэты беларусаў у нацыянальных касцюмах на фоне прыгожых відаў Даўгаўпілса і рэгіёну, першымі пазнаёміліся жыхары Віцебска, даўняга партнёра па садружнасці горада Даўгаўпілса. Пасля Мінска будуць Гомель, Светлагорск і Браслаў.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=240#sigProId4f573eef4a
Набліжаецца самы патрыятычны тыдзень у Латвіі, і да галоўнага дзяржаўнага свята краіны Цэнтр беларускай культуры аб'яўляе творчы квэст пад назвай “Вывучай Латвію па сімвалах і знаках!”.
16 кастрычніка 2021 года ў Даўгаўпілсе ў рамках восеньскіх Дзён беларускай культуры ў Латвіі прайшоў III Міжнародны Фестываль беларускай аўтарскай песні, арганізаваны Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым” у супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) пры садзейнічанні Фонду падтрымкі недзяржаўных арганізацый Даўгаўпілскай гарадской думы .
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=240#sigProIde8376d84b5
13 кастрычніка 2021 года ў літаратурнай гасцёўні Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) прайшоў літаратурна-музычны вечар “Чытаем Гілевіча разам”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Ніла Сямёнавіча Гілевіча.
У пятніцу, 24 верасня 2021 года, у Доме Адзінства адбыўся гала-канцэрт, які завяршыў цыкл разнапланавых мерапрыемстваў XI Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”. Выступленне беларускіх аматарскіх калектываў з Латвіі і Літвы аб'яднала тэма “Збор ураджаю”.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=240#sigProIdfe8234fcf9
У чацвер, 23 верасня 2021 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках ХІ Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” адкрылася персанальная выстава карцін “Галаграма Лета” прафесійнай даўгаўпілскай мастачкі Аліны Петкун.
У сераду, 22 верасня 2021 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках XI Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” адбылася доўгачаканая прэзентацыя кулінарнай кнігі “Кірмашоўскія прысмакі”, прычым з дэгустацыяй.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=240#sigProId1ff62260d3
У сераду, 22 верасня 2021 года, у трэці дзень XI Міжнароднага фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, Цэнтр беларускай культуры арганізаваў на пляцоўцы ZOOM “круглы стол”, прысвечаны гісторыку Аляксею Сапунову (1851-1924).
Старонка 25 з 69