У аўторак, 24 мая, у 17:00, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68) зноў расчыніць дзверы Літаратурная гасцёўня. У праграме творчага вечара паэта, члена Саюза пісьменнікаў Расіі Яўгена Голубева “Дарогу адолее ідучы” – вершы для дарослых і дзяцей, прэзентацыя новага юбілейнага зборніка, музычныя нумары.
У панядзелак, 23 мая, у 17:00, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68) пройдзе заключнае мерапрыемства даследчай акцыі “Артэфакты маёй сям'і”. Тэма даследавання – сакральныя рэчы як сувязная нітка беларусаў Даўгаўпілса з этнічнай радзімай.

У суботу, 21 мая 2022 года, у 14:00, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68) у Літаратурнай гасцёўні пройдзе юбілейны творчы вечар “Зямны паклон” паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодзькі. У праграме вечарыны – прэзентацыя новых зборнікаў вершаў, песні на словы С. Валодзькі ў выкананні творчых калектываў ЦБК, а таксама гасцей з Даўгаўпілса, Ліван і Вісагінаса.
У суботу, 21 мая 2022 года, у 13:30, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68) адбудзецца адкрыццё перасовачнай выставы “Беларусь: цудоўныя імгненні” з фондаў Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі (Мінск), на якой прадстаўлены маляўнічыя фатаграфіі з выявай аб'ектаў сакральнай архітэктуры, дзіўнай прыгажосці ландшафтаў, прыродных сімвалаў Беларусі – бусла і зубра, будучыні краіны – дзетвары.
З 21 па 28 мая 2022 года ў Даўгаўпілсе пройдуць традыцыйныя Дні беларускай культуры. Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) прапануе гледачам цікавую, разнапланавую праграму.
3 мая 2022 года ў Барыса-Глебска кафедральным саборы г. Даўгаўпілса прайшла паніхіда па ахвярах аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання запрашае навучэнцаў падрыхтоўчых груп дзіцячых садоў і школьнікаў прыняць удзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Па выніках конкурсу 30 чэрвеня 2022 года адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і выстава найлепшых работ.
Інфармацыя аб Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання і яго шасці творчых калектывах увайшла ў энцыклапедыю, выдадзеную ў Рэспубліцы Беларусь. Кніга называецца “Творчыя калектывы беларусаў замежжа”, інфармацыя пададзена на рускай, беларускай і англійскай мовах.
“З рога ўсяго многа” – так называўся Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка па матывах беларускіх народных казак, арганізаваны аб'яднаннямі беларусаў Іарданіі і Сірыі. У лік пераможцаў увайшла ўдзельніца дзіцячай студыі “Скарбніца” з Даўгаўпілса.