У пятніцу, 1 ліпеня 2022 года, у 18.00, у парку Дубровіна пройдзе традыцыйнае свята “Беларускае Купалле”, арганізаванае Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання. На гэты раз мерапрыемства будзе праводзіцца ў фармаце “вясковага праменаду”.
17-18 чэрвеня 2022 года дэлегацыя Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання здзейсніла займальную паездку ў г. Ліепаю. У рамках насычанай культурнай праграмы ў Ліепайскай беларускай суполцы “Мара” была адкрыта перасовачная фотавыстава Эдуарда Літвіноўскага “Беларускі позірк Даўгаўпілса”.
3 чэрвеня 2022 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася творчая майстэрня з удзельнікамі дзіцяча-юнацкага лагера Даўгаўпілскай сярэдняй школы №16. Творчую майстэрню арганізавалі і правялі кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жанна Раманоўская і метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.
23 мая 2022 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) завяршылася серыя даследчай акцыі “Артэфакты маёй сям'і”, на якую арганізатараў натхніў артыкул этнографа, фалькларыста, акадэміка Яніны Курсітэ-Пакуле. Мерапрыемства прайшло ў рамках Дзён беларускай культуры, тэмай даследавання якога стала сакральная спадчына.
5 чэрвеня 2022 года, у завяршальны дзень Свята горада, вакальны ансамбль “Пралескі” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры на сцэне сквера Андрэя Пумпура падарыў жыхарам і гасцям Даўгаўпілса свой музычны падарунак.
У багатым і яркім калейдаскопе мерапрыемстваў Свята Даўгаўпілса не засталося незаўважаным выступленне ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання, які 4 чэрвеня 2022 года выступіў з паўгадзіннай віншавальнай праграмай у скверы Андрэя Пумпура.
У суботу, 4 чэрвеня 2022 года, дэлегацыя Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання і Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” пабывала ў Рэзэкненскім Доме культуры нацыянальных таварыстваў на 15-годдзі Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор'е” і 10-годдзі аднайменнага вакальнага ансамбля.
4-5 чэрвеня 2022 года ў г. Браслаў (Беларусь) прайшло 55-е Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, у якім прыняў удзел вакальны ансамбль “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.
21 мая 2022 года, у дзень адкрыцця Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, у Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшла юбілейная творчая вечарына “Зямны паклон” і прэзентацыя новых зборнікаў вершаў паэта Станіслава Валодзькі. Аўтар у свой 65-гадовы юбілей падвёў своеасаблівы вынік творчасці сярод аматараў і знатакоў паэтычнага слова.
28 мая 2022 года ў канцэртнай зале Дома Адзінства з аншлагам прайшоў юбілейны канцэрт ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка”, якім завяршыліся Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, арганізаваныя Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК).