29 сакавіка 2022 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася персанальная выстава карцін “Подых вясны” вядомай даўгаўпілскай мастачкі з беларускімі каранямі Вэлты Лоцэ. Член Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі, кіраўніца мастацкай студыі ЦБК “Каларытны свет” прадставіла аматарам класічнага жывапісу некалькі дзясяткаў новых карцін.

22 сакавіка 2022 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася паэтычная вечарына Ліліі Воранавай “Вясенні настрой”, якая прыйшлася якраз на час святкавання Сусветнага дня паэзіі. Прагучаўшыя вершы і песні на словы аўтара акунулі слухачоў у гарманічны паэтычны свет.
Падведзены вынікі агляду фальклорных і этнаграфічных ансамбляў Латвіі, арганізаванага Латвійскім цэнтрам нацыянальных культур. На гэты раз удзельнікаў фестывалю “Baltica-2022” былі адабраны ў відэафармаце. У лік аматарскіх калектываў, якія паказалі выдатныя адзнакі, былі ўключаныя тэатральная студыя “Паўлінка” і ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.
Трэцяе мерапрыемства з серыі даследчай акцыі “Артэфакты маёй сям'і”, прызначанай вывучаць этнічную і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў Даўгаўпілса, прайшло ў Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) 16 сакавіка 2022 года. На гэты раз тэмай вывучэння сямейных архіваў сталі дакументы, фатаграфіі і кнігі, якія звязваюць беларусаў Даўгаўпілса з этнічнай радзімай.
5 сакавіка 2022 года, сонечным суботнім днём, Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) прымаў вялікую дэлегацыю з Рэзэкнэ. У рамках праекта Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор’е” моладзь знаёмілася з культурай, традыцыямі і абрадамі беларусаў.
3 сакавіка 2022 года, у рамках міжнароднага супрацоўніцтва навукова-даследчай установы культуры “Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў” з Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК), у музеі традыцыйнай культуры г. Браслава адкрылася выстава мастацкай фатаграфіі Эдуарда Літвіноўскага “Беларускі погляд Даўгаўпілса”.
21 лютага 2022 года, у Міжнародны дзень роднай мовы, Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) у анлайн-рэжыме правёў III Міжнародную канферэнцыю “Беларускія чытанні: Постаці. Кнігі. Сувязі”, якая сабрала даследчыкаў, вучоных і знатакоў беларускай мовы і культуры з Латвіі, Беларусі, Чэхіі, Польшчы і Эстоніі.

9 лютага 2022 года ў Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання (ЦБК) прайшло другое мерапрыемства з серыі даследчай акцыі “Артэфакты маёй сям'і”, прызванай вывучаць этнічную і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў – на гэты раз на прыкладзе старадаўніх тканых, вышытых і вязаных вырабаў, які захоўваюць памяць аб сямейных традыцыях і Беларусі.
“Retro” – так называецца персанальная выстава прафесійнага фатографа Айвара Сіліньша, якая адкрылася 29 студзеня 2022 года ў Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у Даўгаўпілсе. На чорна-белых фотаздымках – пейзажы Латвіі, Беларусі і Расіі, зробленыя шмат гадоў таму падчас паездак. Глядач зможа ацаніць прыгажосць прыроды і старажытную тэхналогію вырабу здымкаў на фотапаперы хімічным спосабам.