

Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання (ЦБК) у 2022 годзе запусціў новы цыкл мерапрыемстваў – даследчую акцыю “Артэфакты маёй сям'і” у кантэксце этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. На гэта арганізатараў натхніў артыкул этнографа, фалькларыста, акадэміка Яніны Курсітэ-Пакулэ.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=280#sigProId2428f5a6c4
У нядзелю, 9 студзеня 2022 года, для выхаванцаў беларускай нядзельнай школы “Вясёлка” прайшло абрадавае свята “Каляды”, арганізаванае Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) і культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым” пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=280#sigProId99713b81f8
Напярэдадні 2022 года ў свет выйшаў новы зборнік вершаў “Эхо любви” даўгаўпілскага аўтара Людмілы Вілюмы – члена Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса, члена беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.
Вокны даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) упрыгожыліся яркімі дзіцячымі паштоўкамі і зімовымі роспісамі па шкле, ствараючы святочны навагодні настрой.
17 снежня 2021 года ў Даўгаўпілсе можна было сустрэць беларускага Дзеда Мароза і яго ўнучку Снягурачку. Яны размаўлялі з маленькімі гараджанамі і іх бацькамі, а таксама абменьвалі салодкі пернік-ялінку на дзіцячыя самаробныя паштоўкі з пажаданнямі Даўгаўпілсу.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=280#sigProIdc427e32849
10 снежня 2021 года ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адбылося адкрыццё фотавыставы “Беларускі позірк Даўгаўпілса” Эдуарда Літвіноўскага, арганізаванае Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур (РЦНК) Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=280#sigProId404c7a9172
8 снежня 2021 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася літаратурна-музычная вечарына “Максім Багдановіч: знаёмы і невядомы”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=280#sigProId2803560bca
“З Віцебска ў Даўгаўпілсе: шлях даўжынёй у жыццё”. Гэта назва кнігі, якую пра сваю сям’ю напісала даўгаўпілчанка Галіна Рачко, народжаная ў Беларусі. Яе прэзентацыя, арганізаваная Цэнтрам беларускай культуры, прайшла он-лайн на пляцоўцы zoom.
Старонка 29 з 74