У нядзелю, 23 мая 2021 года, у Даўгаўпілскім храме-капліцы Аляксандра Неўскага з захаваннем усіх пандэмійных патрабаванняў і абмежаванняў прайшло набажэнства ў гонар святой Еўфрасінні Полацкай – апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай, якое з благаславення епіскапа Даўгаўпілска-Рэзэкненскага Аляксандра адслужыў настаяцель айцец Аляксандр ( Юкімович).
У сераду, 19 мая 2021 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках традыцыйных майскіх Дзён беларускай культуры адкрылася персанальная онлайн-выстава карцін “Які цудоўны свет навакол ...” самадзейнай мастачкі Вэлты Лоцэ. Дакладней, карціны рэальна знаходзяцца ў зале ЦБК, але пакуль яны даступныя толькі віртуальна.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=300#sigProId5c1a3b8ab3
Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) правёў конкурс дзіцячых малюнкаў “Дзіўны свет Васіля Віткі” па творах беларускага пісьменніка і паэта, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння аўтара. З выставай малюнкаў можна азнаёміцца онлайн, на хатняй старонцы ЦБК www.bkc.daugavpils.lv і старонцы ў Facebook.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=300#sigProIdda17b4059d
Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы запрашае навучэнцаў падрыхтоўчых груп дзіцячых садкоў і школьнікаў прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Дзіўны свет Васіля Віткі” па творах беларускага пісьменніка і паэта, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння аўтара. Вынікам конкурсу стане ўзнагароджанне пераможцаў і выстава лепшых работ, якія пройдуць 17 мая 2021 года.
У панядзелак, 26 красавіка 2021 года, у Даўгаўпілскім храме-капліцы Аляксандра Неўскага з нагоды 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбыўся малебен па ахвярах тэхнагеннай катастрофы, які адслужыў настаяцель айцец Аляксандр (Юкімовіч). Памінальнае мерапрыемства прайшло пры выкананні ўсіх пандэмійных патрабаванняў і абмежаванняў.
15 красавіка 2021 года на платформе ZOOM адбылася літаратурная сустрэча, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі, арганізаваная Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) у супрацоўніцтве з музеем “Яўрэі ў Даўгаўпілсе і Латгаліі”.
15 красавіка 2021 года на платформе ZOOM адбудзецца літаратурная сустрэча, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі, якую арганізуе Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) у супрацоўніцтве з музеем “Яўрэі ў Даўгаўпілсе і Латгаліі”.
8 красавіка 2021 года на пляцоўцы ZOOM адбылася онлайн-прэзентацыя першага зборніка вершаў паэткі Ліліі Воранавай “Першацвет” ( «Первоцвет»), арганізаваная беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым” сумесна з Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК).

Старонка 31 з 73