7 верасня 2021 года скончылася дыпламатычная камандзіроўка ў Латвіі консула Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Раманкевіча Мікалая Уладзіміравіча. Перад растаннем адбылася сустрэча актывістаў беларускага таварыства і дыпламата, такая ёсць традыцыя.
3 верасня 2021 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася літаратурная гасцёўня, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю верасня. Сімвалічнае мерапрыемства дало старт новаму творчаму сезону ЦБК.
“З глыбокай старажытнасці – спрадвеку,
каб з плеч сагнутых скінуць гнёту груз.
Каб мову мець, каб звацца Чалавекам,
цягнуўся да асветы беларус.”
19 і 23 жніўня 2021 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) школьнікі з летніх лагераў адпачынку знаёміліся з традыцыямі беларускай культуры і святам Яблычны Спас.
14 жніўня 2021 года ў Елгаве адбыўся Фестываль латвійскіх нацыянальных меншасцяў «Зямля цвіце», арганізаваны Міністэрствам культуры ЛР і Латвійскім нацыянальным культурным цэнтрам. У культурным форуме прынялі ўдзел тры беларускія аматарскія калектывы з Даўгаўпілса: танцавальны ансамбль «Лянок», дзіцячая студыя «Скарбніца» і салістка вакальна-інструментальнага ансамбля «Пралескі».
9 ліпеня 2021 года прайшоў святочны канцэрт “Беларускае Купалле”, арганізаваны Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) у супрацоўніцтве з Упраўленнем культуры Даўгаўпілскай гарадской думы і Даўгаўпілскім краязнаўчым і мастацкім музеем.
У пятніцу, 9 ліпеня 2021 года, у 18.00, ва ўнутраным дворыку Даўгаўпілскага краязнаўчага і мастацкага музея (вул. Рыгас, 8) адбудзецца святочны канцэрт “Беларускае Купалле”, арганізаваны Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) у супрацоўніцтве з Упраўленнем культуры Даўгаўпілскай гарадской думы і Даўгаўпілскім краязнаўчым і мастацкім музеем. 
2 ліпеня 2021 года ў вокнах Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў “Беларусі з любоўю!”, прымеркаваная да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У нядзелю, 23 мая 2021 года, у Даўгаўпілскім храме-капліцы Аляксандра Неўскага з захаваннем усіх пандэмійных патрабаванняў і абмежаванняў прайшло набажэнства ў гонар святой Еўфрасінні Полацкай – апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай, якое з благаславення епіскапа Даўгаўпілска-Рэзэкненскага Аляксандра адслужыў настаяцель айцец Аляксандр ( Юкімович).
У сераду, 19 мая 2021 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках традыцыйных майскіх Дзён беларускай культуры адкрылася персанальная онлайн-выстава карцін “Які цудоўны свет навакол ...” самадзейнай мастачкі Вэлты Лоцэ. Дакладней, карціны рэальна знаходзяцца ў зале ЦБК, але пакуль яны даступныя толькі віртуальна.