Лістапад – патрыятычны месяц у Латвіі. Традыцыйна гарады і пасёлкі апранаюцца ў прыгожыя ўбранні, праходзяць святочныя шэсці, канцэрты, сустрэчы. Латвійцы адзначаюць дзяржаўныя святы – Дзень Лачплесіса і Дзень абвяшчэння незалежнасці ЛР. У гэтым годзе з-за абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем віруса Covid-19, мерапрыемствы праходзяць у іншым фармаце – онлайн.

9 кастрычніка 2020 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) пачала працу персанальная выстава карцін “Вадаспад пачуццяў” маладой мастачкі Сафіі Шабуневіч з Рыгі – у вузкім коле і з захаваннем мер засцярогі.
Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) інфармуе, што з-за абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем Covid-19, зменены графік адкрыцця выстаў, раней запланаваных на кастрычнік.
1 кастрычніка 2020 года харавая капэла “Спадчына” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) прыняла ўдзел у гарадскім святочным мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню сеньёраў, які штогод адзначаецца ў многіх краінах свету, пачынаючы з 1991 года.
Паважаныя гараджане і госці горада! Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) інфармуе, што з-за новых абмежаванняў, звязаных з Covid-19,
X Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, намечаны на 10 кастрычніка ў Палацы культуры, пераносіцца на 21 лістапада 2020 года.
19 верасня 2020 года ў Даўгаўпілсе адбыўся II Фестываль беларускай аўтарскай песні, які арганізавалі Беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым” у супрацоўніцтве з Цэнтрам беларускай культуры па праекце, які падтрымала Даўгаўпілская гарадская дума.
На здзіўленне плённым аказаўся першы месяц восені для мастацкай студыі “Каларытны свет”, створанай пры Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК), якім кіруе вядомая ў горадзе і за яго межамі самадзейная мастачка Вэлта Лоцэ.
5 верасня 2020 года ў канцэртнай зале Дома Адзінства ў рамках Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) у супрацоўніцтве з культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым” святочным канцэртам да 20-годдзя танцавальнага ансамбля “Лянок” адкрыў новы творчы сезон.
31 жніўня 2020 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся юбілейны творчы вечар “Па хвалях маёй памяці” вядомай у горадзе ўрача, паэткі, мастачкі, уладальніцы сярэбранага знака “Узнагарода года-2014” Даўгаўпілскай гарадской думы, члена Беларускага таварыства “Уздым” Настассі Сазанковой. “Сто гадоў!” праспявалі госці вечара юбіляру стоячы, пад апладысменты. Значыць, так і будзе!