Даўгаўпілсу ў гонар яго 745-годдзя прысвяціў оду Яўген Васюкевіч – жыхар горада, акцёр тэатральнай студыі “Паўлінка” Цэнтра беларускай культуры, член беларускага таварыства “Уздым”. Верш напісаны на рускай мове.
Даўгаўпілсу ў гонар яго 745-годдзя прысвяціла верш Настасся Сазанкова – урач, лаўрэат сярэбранай лілеі “Прыз года Даўгаўпілса 2014”, паэтка, мастачка, член беларускага таварыства “Уздым”. Верш напісаны на рускай мове.
Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) павіншаваў горад з 745-годдзем у відэафармаце. Віншаванне можна паглядзець на афіцыйнай старонцы ЦБК у Фэйсбуку.
26 мая 2020 года Рыжская беларуская асноўная школа імя Я.Купалы правяла акцыю “Чытаем Янку Купалу разам!”, якую падтрымаў он-лайн і Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК).
Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) да 745-годдзя горада Даўгаўпілса праводзіць акцыю пад назвай “Адкрытая кніга: напішы сваё віншаванне гораду!”. З 1 па 5 чэрвеня кожны жадаючы можа пакінуць добрыя словы ў альбоме, які аформлены ў беларускім стылі. Творчы падарунак беларусаў будзе перададзены ў Даўгаўпілскую гарадскую думу.
У Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася выніковая фотавыстава “2019 год у Беларускім доме”, якая ў сувязі з пандэміяй каронавіруса і ўвядзеннем на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі рэжыму надзвычайнай сітуацыі будзе даступная наведвальнікам пасля заканчэння карантыну. На здымках адлюстраваныя самыя яркія моманты творчай дзейнасці ўстановы і яго калектываў.
Другі аўторак пасля Вялікадня ў беларусаў асабліва паважанае свята – Радаўніца, час веснавога памінання продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы блізкіх, успамінаюць гісторыю сваёй сям'і і роду. 28 красавіка 2020 года беларусы замежжа ў Даўгаўпілсе, захоўваючы традыцыі, паміналі сваіх таварышаў.
Навукова-пазнавальная акцыя “Беларускія геніі” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) увайшла ў лік лепшых праектаў, рэалізаваных у 2019 годзе беларусамі замежжа, і адзначана Дыпломам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя сябры!
Калектыў Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры сардэчна віншуе Вас з найвялікшым святам Вялікдня!
У дзень Хрыстовай нядзелі свет нараджаецца нанова. У чаканні цяпла ажывае прырода, у сэрцах людзей адраджаюцца надзея і вера ў абнаўленне.
Здароўя, стабільнасці, дабрабыту Вам і Вашым сем'ям! Дабра і радасці ў сэрцах у светлае свята Вялікдня!
З павагай,
Цэнтр беларускай культуры
8 красавіка 2020 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) выстаўлены карціны і скульптуры рыжскага мастака з беларускімі каранямі Васіля Малышчыца, прымеркаваная да яго юбілею і прысвечаная малой радзіме. Але выстава пакуль што дастпуная толькі віртуальна, у сувязі з надзвычайнай сітуацыяй з-за Covid 19; яе афіцыйнае адкрыццё запланавана на канец мая.
https://bkc.daugavpils.lv/be/?start=390#sigProIddcc6bebc06
Старонка 40 з 73

