Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар узнагародзіў Ганаровай граматай даўгаўпілчанку Яніну Юзэфовіч – за значны асабісты ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры за мяжой.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар узнагародзіў Ганаровай граматай даўгаўпілчанку Яніну Юзэфовіч – за значны асабісты ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры за мяжой.
Noslēdzot 2019. gadu, ir panākta savstarpēja vienošanās par turpmāku sadarbību starp Daugavpils teātri un vecāko Baltkrievijas dramatisko teātri - J. Kupalas Nacionālo akadēmisko teātri (Minska) - , kurš 2020. gadā svinēs savu simtgadi.
Foto: Publ.bilde no viesizrādes "Revidents"
21 лютага 2020 года Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) упершыню арганізуе міжнародную канферэнцыю – “Беларускія чытанні”, у якой прымуць удзел навукоўцы і даследчыкі з Латвіі і Беларусі. Мерапрыемства новага фармату прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
16 лютага 2020 года ў 17:00 у Даўгаўпілскім тэатры адбудзецца спектакль па п'есе Яўгена Шастакова “Тры плюс Кот”. Мінскія артысты прадставяць бліскучую камедыю ў двух актах на вечную тэму – пошуку сваёй формулы шчасця.
10 студзеня 2020 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адсвяткавалі “Калядныя вячоркі”, якія сталі ўжо традыцыйнымі і ў аснове якіх быў паказаны спектакль “У Калядны вечар” тэатральнай студыі “Паўлінка”.
У фінале года Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе традыцыйна арганізавала калядны прыём для кіраўніцтва самакіраванняў і беларускіх арганізацый консульскай акругі. Праўда, у святочнай сустрэчы быў і сумны момант – пяцігадовая дыпляматычная камандзіроўка Генконсула Уладзіміра Клімава ў Латвіі завяршылася, і ён вяртаецца дадому ў Мінск.
18 снежня 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася мастацкая выстава карцін “Зімовых фарбаў чараўніцтва” Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі, на якой прадстаўлены работы дзевяці мастакоў гэтай арганізацыі.
Напярэдадні Новага года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася незвычайная мастацкая выстава “Зімовыя казкі ў паштоўках” вядомай даўгаўпілскай прафесійнай мастачкі Галіны Жэлабоўскай.
У нядзелю, 15 снежня 2019 года, у канцэртнай зале Дома Адзінства вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) падарыў гараджанам і гасцям горада маляўнічую святочную праграму “І зімой цвітуць пралескі”, прымеркаваную да свайго 5-гадовага юбілею.
7 снежня 2019 года ў Крустпілскім раённым Доме культуры адбыўся “Фестываль нацыянальнага касцюма”, арганізаваны Екабпілскім беларускім таварыствам “Спатканне”. Актыўны ўдзел у гэтым цікавым і пазнавальным мерапрыемстве прыняў ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
Старонка 42 з 73