У пятніцу, 1 ліпеня 2022 года, у 18.00, у парку Дубровіна пройдзе традыцыйнае свята “Беларускае Купалле”, арганізаванае Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання. На гэты раз мерапрыемства будзе праводзіцца ў фармаце “вясковага праменаду”.
Дзень летняга сонцастаяння – адно з найважнейшых святаў “каляндарнага кола”, якое спрадвеку адзначаецца ў многіх народаў свету. У Латвіі гэта нядаўна адшумеўшае ўсенародна любімае свята Ліга. Беларусы ж з асаблівым размахам адзначаюць свята Івана Купалы ў ноч з 6 на 7 ліпеня.
Цэнтр беларускай культуры штогод праводзіць купальскія гулянні, мяняючы толькі месца правядзення і фармат. На гэты раз у парку Дубровіна, на лужку пад дубамі, каля фантана, усе творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, тэатральная студыя “Паўлінка”, дзіцячая студыя “Скарбніца” прадставяць канцэртную праграму.
Купальскія песні, танцы, тэатральныя замалёўкі будуць суправаджацца майстар-класамі па вырабе беларускай лялькі, аплікацыі-выцінанкі, а таксама можна будзе сабраць палявы букецік або пакінуць патаемнае жаданне на “дрэве жаданняў”, пакаштаваць чароўны купальскі напой, сфатаграфавацца ў “купальскім вянку”.
Канцэртнае выступленне “Беларускае Купалле” стане фальклорным фонам для даўгаўпілчан і гасцей горада падчас вячэрняй прагулкі па парку Дубровіна.
Увага: у выпадку дрэнных умоў надвор'я мерапрыемства адмяняецца.
У час мерапрыемства вядзецца фотаздыманне.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры