17 лістапада 2016 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Латвійскай Рэспублікі, у будынку «Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч» у Рызе адбылося адкрыццё юбілейнай выставы «Уражанні беларускіх мастакоў у Балтыі» Аб'яднання беларускіх мастакоў Балтыі «Маю гонар». На ўрачыстасць прыбылі мастакі і госці з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Швецыі і Беларусі.
12 лістапада 2016 года ў рыжскім Доме недзяржаўных арганізацый прайшло заключнае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць ", арганізаваны Саюзам беларусаў Латвіі. На конкурс паступіла 15 даследаванняў з латвійскіх гарадоў і Беларусі. У ліку ўдзельнікаў конкурсу была супрацоўніца Цэнтра беларускай культуры Ірына Апейнанэ.
11 лістапада 2016 года ў малой зале Даўгаўпілскага Палаца культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Абвяшчэння Незалежнасці Латвіі, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК). У канцэрце прынялі ўдзел мясцовыя беларускія калектывы, паэты, а таксама трыо акардэаністаў цэнтра «Jaunība».
З 7 лістапада па 7 снежня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) для наведвальнікаў адчынена перастаўная выстава “Завуся я толькi - Янка Купала” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск, Беларусь), прадстаўленая Беларускім інфармацыйным цэнтрам (Рыга, Латвія).
У лістападаўскія дні, калі Латвія святкуе Дзень Лачплесіса, Дзень Незалежнасці ЛР, Даўгаўпілскі ўніверсітэт адзначыў сваё 95-годде. На ўрачыстасці адбылося ўручэнне падзячных грамат і знакаў лепшым работнікам і студэнтам вышэйшай навучальнай установы. У лік узнагароджаных студэнтаў увайшла супрацоўніца Цэнтра беларускай культуры Ірына Апейнанэ. Віншуем!
28 лістапада 2016 года ў Палацы культуры прайшоў VI Міжнародны фестываль народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», які аб'яднаў беларускія творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі на свяце ураджаю, сабраўшы рэкордную колькасць удзельнікаў і гледачоў. З кожным годам фальклорны форум становіцца ўсё маштабней. Фестываль «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры пры падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы.
22 лістапада 2016 года, у 18.00, у малой зале Палаца культуры адбудзецца юбілейны творчы вечар «Мая пуцяводная ніць» члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў Станіслава Валодзькі, арганізаваны даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры.
Вечарам, 11 лістапада 2016 года, у малой зале Палаца культуры пройдзе святочны канцэрт “Latvijai”, прысвечаны Дню Незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.
Музычныя і танцавальныя нумары падораць усім гледачам свята выдатны настрой у халодны восеньскі дзень!
11 кастрычніка 2016 года ў пасёлку Свентэ Даўгаўпілскага краю ўшаноўвалі пажылых людзей. У гэты дзень у Народным доме прайшло святочнае мерапрыемства “Вечар сеньёраў”, у якім прыняў удзел ансамбль сеньёраў “Спадчына” (мастацкі кіраўнік Яна Юзэфовіч) даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
15 кастрычніка 2016 года ў Дагдзе прайшло планавае мерапрыемства «Беларускі ручнік» у рамках праекта (Nr.LG-2016/NVO - 48) Дагдскага беларускага таварыства «Вербіца», атрымаўшага падтрымку на конкурсе праектаў падтрымку Міністэрства культуры Паўднёва-Латгальскага цэнтра падтрымкі недзяржаўных грамадскіх арганізацый. Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры, як партнёр праекта, перадаў ручнік з вышыўкай слова Daugavpils і беларускага ўзора другому ўдзельніку праекта – Ліванскаму славянскаму таварыству «Узоры»