З 7 лістапада па 7 снежня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) для наведвальнікаў адчынена перастаўная выстава “Завуся я толькi - Янка Купала” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск, Беларусь), прадстаўленая Беларускім інфармацыйным цэнтрам (Рыга, Латвія).
У лістападаўскія дні, калі Латвія святкуе Дзень Лачплесіса, Дзень Незалежнасці ЛР, Даўгаўпілскі ўніверсітэт адзначыў сваё 95-годде. На ўрачыстасці адбылося ўручэнне падзячных грамат і знакаў лепшым работнікам і студэнтам вышэйшай навучальнай установы. У лік узнагароджаных студэнтаў увайшла супрацоўніца Цэнтра беларускай культуры Ірына Апейнанэ. Віншуем!
28 лістапада 2016 года ў Палацы культуры прайшоў VI Міжнародны фестываль народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», які аб'яднаў беларускія творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі на свяце ураджаю, сабраўшы рэкордную колькасць удзельнікаў і гледачоў. З кожным годам фальклорны форум становіцца ўсё маштабней. Фестываль «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры пры падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы.
22 лістапада 2016 года, у 18.00, у малой зале Палаца культуры адбудзецца юбілейны творчы вечар «Мая пуцяводная ніць» члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў Станіслава Валодзькі, арганізаваны даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры.
Вечарам, 11 лістапада 2016 года, у малой зале Палаца культуры пройдзе святочны канцэрт “Latvijai”, прысвечаны Дню Незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.
Музычныя і танцавальныя нумары падораць усім гледачам свята выдатны настрой у халодны восеньскі дзень!
11 кастрычніка 2016 года ў пасёлку Свентэ Даўгаўпілскага краю ўшаноўвалі пажылых людзей. У гэты дзень у Народным доме прайшло святочнае мерапрыемства “Вечар сеньёраў”, у якім прыняў удзел ансамбль сеньёраў “Спадчына” (мастацкі кіраўнік Яна Юзэфовіч) даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
15 кастрычніка 2016 года ў Дагдзе прайшло планавае мерапрыемства «Беларускі ручнік» у рамках праекта (Nr.LG-2016/NVO - 48) Дагдскага беларускага таварыства «Вербіца», атрымаўшага падтрымку на конкурсе праектаў падтрымку Міністэрства культуры Паўднёва-Латгальскага цэнтра падтрымкі недзяржаўных грамадскіх арганізацый. Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры, як партнёр праекта, перадаў ручнік з вышыўкай слова Daugavpils і беларускага ўзора другому ўдзельніку праекта – Ліванскаму славянскаму таварыству «Узоры»
28 кастрычніка ў 18.00 у Палацы культуры пройдзе VI Міжнародны фестываль народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», у якім прымуць удзел беларускія творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. Цяпер у фестываля ёсць свой фірмавы знак-лагатып. Каларытнае свята арганізоўвае даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры пры падтрымцы Упраўлення культуры.
8 кастрычніка 2016 года ў г.Прэйлі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю творчай дзейнасці жаночага вакальнага ансамбля «Рябинушка» Прэйльскага цэнтра культуры і славянскага таварыства «Вясёлка». Павіншаваць юбіляраў прыбылі іх шматлікія прыхільнікі, сябры і партнёры, у ліку якіх была дэлегацыя даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры і беларускага культурна-прасветніцкага таварыства «Уздым».
5 кастрычніка 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся чарговы паэтычны вечар. Лекцыю пра паэта Сярэбранага веку Ігара Севераніна пад назвай «Как хороши, как свежи были розы…», пра яго жыццё і творчасць прачытала Валянціна Пятроўна Абушкевіч. Займальны аповяд з дэкламаваннем вершаў на памяць, без кнігі, госці слухалі, затаіўшы дыханне.