24 студзеня 2017 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца адкрыццё выставы карцін Пятра Лаўрэнава. Мастак працуе ва ўнікальнай тэхніцы жывапісу - гуашшу піша пейзажы і нацюрморты ў стылі рамантычнага рэалізму. Першая і персанальная выстава прадставіць карціны П.Лаўрэнава шырокаму гледачу.
14 студзеня 2017 года сумесная дэлегацыя белорусаў даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) і культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” адправіліся ў госці да сваіх сяброў-беларусаў екабпілскага таварыства “Спатканне”, каб разам адсвяткаваць светлае і радаснае свята Каляд паводле старажытных беларускіх традыцый.
14 студзеня 2017 года ў малой зале Даўгаўпілскага Палаца культуры адбыўся ўжо стаўшы штогадовым паэтычны марафон, арганізаваны Рускай пісьменніцкай арганізацыяй Даўгаўпілса па праекту, які атрымаў фінансавую дапамогу Фонду падтрымкі недзяржаўных арганізацый Даўгаўпілскай гарадской думы. Форум паэтаў праведзены ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй творчай інтэлігенцыі DINA-ART, Латвійскай пісьменніцкай арганізацыяй і Таварыствам Латвійска-беларускай садружнасці, а таксама Цэнтрам беларускай культуры і беларускім культурна-асветніцкім таварыствам «Уздым».
У ноч з 13 на 14 студзеня многія з нас, праваслаўныя і стараверы, адзначаюць Новы год по юліянскаму календару, так званы Стары Новы год. Яго прынята святкаваць шумна і весела ў асяроддзі сям'і і блізкіх. Аднак сямейны ачаг ёсць не ва ўсіх. Менавіта таму Цэнтр беларускай культуры вырашыў падтрымаць дзяцей, для якіх часовай сям'ёй стаў дзіцячы дом-прытулак „Priedīte”, і прыехаў да іх у госці з дабрачынным тэатралізаваным прадстаўленнем.
У пятніцу, 20 студзеня 2017 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца творчы вечар паэта Яўгена Голубева і прэзентацыя новай кнігі, радасць нараджэння якой запрашаем раздзяліць усіх аматараў і знатакоў паэзіі.
Напрыканцы года кожны хоць на хвілінку задумваецца пра тое, якім ён быў, гэты адыходзячы год: ці зроблена запланаванае, ці спраўдзіліся мары, ці пашырыліся далягляды? 2016 год у Беларусі праходзіў пад знакам культуры. Менавіта такім – “безмяжова культурным” атрымаўся 2016 год і ў Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) - вельмі багатым на падзеі, падарожжы, сустрэчы з выдатнымі людзьмі. Пра гэтыя поспехі расказвае фотавыстава, якая адкрылася ў ЦБК 27 снежня 2016 года.
Субота 7 студзеня 2017 года выдалася сонечнай і марознай, слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі мінус 25 градусаў. Аднак гэта не пашкодзіла беларусам Даўгаўпілса сабрацца ў Доме Адзінства, каб цёпла і радасна правесці святкаванне Каляд і пазнаёміць жыхароў горада са сваімі традыцыямі. Цэнтр беларускай культуры падрыхтаваў цікавую праграму для дзяцей горада, якая ўключала ў сябе як творчую майстэрню, так і вясёлае, тэатралізаванае інтэрактыўнае прадстаўленне.
20 студзеня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася чарговая прэзентацыя паэтычнага зборніка-альманаха “Берега поэзии”, у якім апублікаваны творы 27 даўгаўпілскіх аўтараў, як ужо шырока вядомых прыхільнікам паэзіі, так і тых, з кім яшчэ належыць бліжэй пазнаёміцца чытачам.
17 снежня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся вечар аўтарскай песні пад назвай “Дарогамі Арыка Крупа”, арганізаваны ў супрацоўніцтве з Мінскім адукацыйным праектам “Навуковыя падарожжы”. Шматлікія гледачы адкрылі для сябе імя паэта, класіка турыстычнай бардаўскай песні Арыка Крупа, які нарадзіўся ў Даўгаўпілсе, жыў і тварыў у Мінску, загінуў на Усходнім Саяне.
23 снежня 2016 года ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе прайшоў традыцыйны навагодні прыём, на які дыпмісія запрасіла кіраўніцтва самакіраванняў і беларускіх культурных арганізацый Латгальскага рэгіёну. У сваім дакладзе Генеральны консул РБ Уладзімір Клімаў падвёў вынікі адыходзячага года, падзякаваў за супрацоўніцтва мясцовыя ўлады і беларускую дыяспару, прэзентаваў выставу па гісторыі консульства.