28 кастрычніка ў 18.00 у Палацы культуры пройдзе VI Міжнародны фестываль народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», у якім прымуць удзел беларускія творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. Цяпер у фестываля ёсць свой фірмавы знак-лагатып. Каларытнае свята арганізоўвае даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры пры падтрымцы Упраўлення культуры.
8 кастрычніка 2016 года ў г.Прэйлі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю творчай дзейнасці жаночага вакальнага ансамбля «Рябинушка» Прэйльскага цэнтра культуры і славянскага таварыства «Вясёлка». Павіншаваць юбіляраў прыбылі іх шматлікія прыхільнікі, сябры і партнёры, у ліку якіх была дэлегацыя даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры і беларускага культурна-прасветніцкага таварыства «Уздым».
5 кастрычніка 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся чарговы паэтычны вечар. Лекцыю пра паэта Сярэбранага веку Ігара Севераніна пад назвай «Как хороши, как свежи были розы…», пра яго жыццё і творчасць прачытала Валянціна Пятроўна Абушкевіч. Займальны аповяд з дэкламаваннем вершаў на памяць, без кнігі, госці слухалі, затаіўшы дыханне.
23 верасня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках дзён паэзіі прайшла музыкальна-паэтычная вечарына паэта, аўтара і выканаўцы ўласных песень Анатоля Галера «Не погасить костер души поэта…».
У сераду, 5 кастрычніка 2016 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца лекцыя пра паэта Ігара Севераніна і яго творчасць, якую прачытае Валянціна Пятроўна Абушкевіч.
21 верасня 2016 года тэатр «Комедия» з Беларусі падарыў даўгаўпілскім гледачам двухгадзінны спектакль «Спасибо, Марго!». У Палацы культуры адбылася сустрэча мінскіх артыстаў тэатра і кіно з беларускай дыяспарай Даўгаўпілса. Бездакорна адыграўшы двухактавую камедыю ў маленькай камернай зале, знакамітыя акцёры вызвалі ў гледачоў ўсю гаму пачуццяў: смех, радасць, жаль, суперажыванне, слёзы і бурныя апладысменты.
18 верасня 2016 года ў г.Міёры (Віцебская вобласць, Беларусь) адбыўся V экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Святочны канцэрт юбілейнага экафестывалю адкрыў вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), і аматарскі калектыў пад кіраўніцтвам Настассі Малышавай выдатна справіўся з аказаным гонарам.
У пятніцу, 23 верасня 2016 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках дзён паэзіі пройдзе музыкальна-паэтычны вечар паэта, аўтара і выканаўцы ўласных песень Анатоля Галлера «Не погасить костер души поэта…»
У сераду, 21 верасня 2016 года, у 18.00, у Палацы культуры (праездам з Літвы) беларускі тэатр «Комедия» дасць двухгадзінны спектакль «Спасибо, Марго!» па п'есе расійскага драматурга Валерыя Мухар'ямава, які ўжо некалькі гадоў з вялікім поспехам ідзе ў тэатрах Канады і США.
8 верасня 2016 года ў даўгаўпілскім Палацы культуры адбылося адкрыццё юбілейнай выставы карцін Вэлты Лоцэ пад назвай “Мой свет для вас!”, якой Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) пачынае новы творчы сезон.