«Поры года» - пад такой назвай у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) 3 сакавіка 2017 года адкрылася выстава карцін Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі. Знатакі прыгожага і аматары жывапісу змаглі палюбавацца сюжэтамі і пейзажамі на тэму ўсіх пор года, паслухаць вершы і песні.
18 лютага 2017 г. у горадзе Астравец (Гродзенская вобласць Беларусі) прайшла творчая сустрэча "Радзімы позірк мілы" з ураджэнцам Астравецкага раёна, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтам Станіславам Володзькам, арганізаваная дзяржаўнай установай культуры "Астравецкая раённая бібліятэка». У мерапрыемстве прымала ўдзел дэлегацыя з Даўгаўпілса – супрацоўнікі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), члены беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.
«Времена года» - пад такой назвай у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) 3 сакавіка 2017 года, у 16.00, адкрыецца выстава карцін Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі. Знатакі і аматары мастацтва змогуць палюбавацца сюжэтамі і краявідамі на тэму ўсіх часоў года, паслухаць вершы і песні на беларускай мове.
Творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча прысвечана выстава, якая адкрылася 22 лютага 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК). Экспазіцыя створана на аснове навуковых распрацовак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск), які аб'яднаў 9 профільных філіялаў. Вынікам узаемадзеяння двух устаноў культуры Латвіі і Беларусі стала доўгатэрміновае пагадненне аб супрацоўніцтве.
24 лютага 2017 года ў г. Вісагінас (Літва) прайшло Свята беларускай песні, арганізаванае беларускім культурным цэнтрам “Крок“. Шаноўнымі гасцямі на канцэрце было кіраўніцтва гарадской улады Вісагінаса і сябры-беларусы з Даўгаўпілса.
14 лютага 2017 года, у Дзень закаханых, яркі і сонечны, дэлегацыя беларусаў з Даўгаўпілса накіравалася ў госці да сваіх сяброў-беларусаў г.Екабпілса на творчую сустрэчу з вядомым даўгаўпілскім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіславам Валодзькам, арганізаваную Цэнтральнай гарадской бібліятэкай сумесна з екабпілскім беларускім таварыствам "Спатканне".
У сераду, 22 лютага 2017 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. У рамках святкавання адбудзецца прэзентацыя перасоўнай выставы, створанай на аснове матэрыялаў з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (Мінск, Беларусь). На літаратурна-музычнай вечарыне навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Беларусь) раскажуць пра творчасць Максіма Багдановіча. Прагучаць вершы вялікага паэта, рамансы і песні на яго словы.
У суботу, 11 лютага 2017 года, у г.Ліваны прайшоў канцэрт, арганізаваны славянскім таварыствам "Узоры". Напярэдадні Дня закаханых тэмай выступлення самадзейных артыстаў стала любоў. Калектыў "Узоры" прымаў віншаванні ад кіраўніцтва краю, беларускіх дыпламатаў і сяброў, у ліку якіх была дэлегацыя Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
5 лютага 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры латышскай культуры прайшоў Баль народаў, арганізаваны Асацыяцыяй нацыянальных меншасцей Латгаліі пры падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы і Упраўлення культуры. На свяце гучалі песні на дзевяці мовах, выконваліся танцы розных народаў. Самай прадстаўнічай камандай у зале аказалася беларуская ў складзе трох арганізацый.
24 студзеня 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылося адкрыццё выставы карцін Пятра Лаўрэнава. Мастак працуе ва ўнікальнай тэхніцы жывапісу – гуашшу піша пейзажы і нацюрморты ў стылі рамантычнага рэалізму. Першая і персанальная выстава прадставіла карціны П.Лаўрэнава шырокаму колу гледачоў.