1 сакавіка 2016 года ў Даўгаўпілсе ўпершыню прайшоў фестываль частушак, прымеркаваны да Міжнароднага дня смеху. Беларускія, рускія і украінскія гумарыстычныя песні падарылі гледачам шмат станоўчых эмоцый. Паколькі дэбют частушачнай спеўкі аказаўся паспяховым, ён абяцае стаць штогадовым і пераходзячым: Цэнтр беларускай культуры перадаў фестывальную эстафету на наступны год Цэнтру рускай культуры, а затым яе падхопіць Цэнтр украінскай культуры “Мрыя”.
“Волшебный мир из ниток”- пад такой назвай 20 сакавіка,у 15.00, у Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшоў перфоманс Надзеі Свірковіч, на якім былі прадстаўлены вырабы ручной працы з нітак: сурвэткі, лялькі, адзенне, вышытыя карціны.
6 марта 2016 года в малом зале Даугавпилсского Дворца культуры с аншлагом прошел праздничный концерт «Женщина. Весна. Любовь» к Международному женскому дню, организованный Центром белорусской культур (ЦБК). В зале яблоку негде было упасть, столько зрителей собралось, чтобы воскресным днем отдохнуть в праздничной атмосфере музыки и песен.
23 лютага 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся юбілейны творчы вечар, прысвечаны 70-годдзю шырока вядомага ў Даўгаўпілсе і за яго межамі паэта Паўла Плотнікава.
Павел Плотнікаў – паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Рускай пісьменніцкай арганізацыі «Русло», член міжнароднай Асацыяцыі пісьменнікаў-публіцыстаў, пачэсны грамадзянін г.Віляны, аўтар пяці паэтычных зборнікаў «Мои перекрестки», «Вилянская мозаика», «Латгальская акварель» і інш.. Яго вершы публікуюцца ў газетах і часопісах Масквы і Санкт-Пецярбурга, Рэзекнэ і Даўгаўпілса, а таксама на сайце «Стихи.ру»
14 студзеня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася прэзентацыя новай кнігі «Следов пленительная грусть» паэта Яўгена Голубева. Зала Цэнтра беларускай культуры ледзь змясціла ўсіх жадаючых паслухаць праніклівыя, філасофскія вершы Яўгена Голубева і павіншаваць паэта з выходам у свет новай кнігі – дзесятай па ліку.