У аўторак, 24 кастрычніка 2017 года, у 17.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрыецца персанальная выстава карцін «44 400 крокаў наперад…» Альфрэды Буліёнкі, члена Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі. Шырокаму гледачу будзе дадзена ўнікальная магчымасць убачыць ручныя работы - карціны, вышытыя крыжыкам.
7 кастрычніка 2017 года ў г.Швянчонісе (Літва) прайшло 21-е Свята беларускай песні, якое сабрала вакальныя калектывы беларускіх таварыстваў Літвы, а таксама гасцей з Латвіі і Беларусі. На песенным фестывалі з запалам выступіў ансамбль "Купалінка" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры.
Восень - самая доўгачаканая пара года для земляробаў, калі з палёў ужо сабраныя збожжавыя, спеюць гародніна і садавіна, грыбы, ягады, арэхі; а Багач - адно з першых восеньскіх святаў у беларусаў. 26 верасня 2017 года даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) прымаў у сябе выхаванцаў 3-й сярэдняй школы, каб пазнаёміць з беларускімі традыцыйнымі святамі.
Сапраўднае свята бульбы прайшло ў г.Екабпілсе ў суботу, 23 верасня 2017 года. Арганізаваны ён быў мясцовым беларускім таварыствам «Спатканне», па запрашэнні якога на свяце з цікавай канцэртнай праграмай выступіў ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
23 верасня 2017 года ў Даўгаўпілскай крэпасці прайшоў Фестываль нацыянальных культур, у якім у якасці ўдзельнікаў Цэнтр беларускай культуры і Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» знаёмілі жыхароў і гасцей горада з дэкаратыўна-прыкладной творчасцю беларусаў і беларускімі песнямі.
17 верасня 2017 года ў беларускім горадзе Міёры прайшоў VI экалагічны фестываль «Жураўлі І журавіны Міёрскага краю", ганаровымі ўдзельнікамі якога сталі танцавальны ансамбль "Лянок” і вакальны ансамбль "Пралескі" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
13 верасня 2017 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася літаратурная сустрэча з доктарам філалогіі, прафесарам кафедры русістыкі і славістыкі Даўгаўпілскага Універсітэта Аркадзем Немінушчым, які прачытаў лекцыю пра беларускую літаратуру з акцэнтам на культурную спадчыну Францыска Скарыны. Лекцыя стала працягам літаратурнага форума, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
16 верасня 2017 года ў Доме культуры Лудзы адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае творчасці народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, якое арганізавала Лудзэнскае беларускае таварыства «Крыніца» у садружнасці з Зілупскім беларускім таварыствам «Пралеска» і Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК). Канцэрт даў старт восеньскім Дням беларускай культуры, якія пройдуць у многіх гарадах Латвіі.
8 верасня 2017 года на дзяржаўным радыё "SWH" стартаваў новы цыкл праграм "Visi kopā", прысвечаных 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі. Першымі гасцямі, якія прадставілі культуру свайго народа ў Латвіі, сталі беларусы. На пытанні вядучых адказвалі супрацоўніцы Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Ірына Апэйнанэ і Настасся Лукашонак.
У пятніцу, 1 верасня 2017 года, у Латгальскай Цэнтральнай бібліятэцы прайшоў літаратурны форум "Кніга жыве ...", прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Дня беларускага пісьменства. Дадзеным мерапрыемствам даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) адкрыў новы творчы сезон. На вечарыне можна было азнаёміцца з выданнямі пра Францыска Скарыну і новымі кнігамі з бібліятэкі ЦБК, паслухаць вершы даўгаўпілскіх паэтаў і музычныя выступленні.