10 лістапада 2017 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшоў канцэрт у гонар Дня абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі, падрыхтаваны супрацоўнікамі і аматарскімі калектывамі ЦБК.
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/183-baltkrievu-kult-ras-centr-notika-svin-gais-koncerts-latvijai#sigProIdfeda802068
Штогод Цэнтр беларускай культуры арганізуе святочны канцэрт «Латвіі", і кожны год яго творчыя калектывы выконваюць новыя вывучаныя латышскія і латгальскія песні і танцы, а сцэнарый уключае важныя даты ў гісторыі Латвіі і Беларусі. У гэты раз ўвага была ўдзелена 135-гадоваму юбілею класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, іх сяброўству і супрацоўніцтву з класікам латышскай літаратуры Райнісам.
Святочны канцэрт пачаўся з дзяржаўнага гімна Латвіі, у выкананні якога асабліва кранальна гучаў голас маленькай вучаніцы асноўнай школы «Saskaņas» Лаліты Казлоўскай. Вядучыя вечара Настасся Лукашонак і Інэса Казлоўская зачыталі віншаванне ад Даўгаўпілскай гарадской думы. А далей песенныя, танцавальныя і паэтычныя нумары мяняліся, як калейдаскоп, цешачы гледачоў, якія ледзь змясціліся ў ўтульнай зале гасціннага Беларускага дома.
Танцавальны ансамбль "Лянок" выканаў урачысты танец «Ручнік», а юныя танцоры Ксенія Малыгіна і Артур Балтрук - запальны танец «Беларусь». Вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", харавая капэла «Спадчына», ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка", дуэт Рэгіны Родзікавай і Таццяны Багданавай выконвалі папулярныя песні на латышскай, латгальскай і беларускай мовах. Арганічна ў канцэртную праграму ўпісаліся вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы і Райніса. А свае вершы пра каханне да радзімы з вялікім натхненнем чыталі паэты Станіслаў Валодзька і Павел Плотнікаў, дэкламавалі Тэрэза Паўлава і Галіна Сантоцкая.
Святочны канцэрт «Латвіі» у Цэнтры беларускай культуры ўвайшоў у праграму восеньскіх Дзён беларускай культуры ў Латвіі, якія праводзяцца ў супрацоўніцтве з Саюзам беларусаў Латвіі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры