У аўторак, 27 лютага 2018 года, у 17.30, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца чарговы творчы вечар вядомага ў Даўгаўпілсе і за яго межамі паэта Паўла Плотнікава са усёабдымнай і сімвалічнай назвай «Прыцягненне. Філасофія жыцця».
«Куфар беларускіх скарбаў» - так называецца праект Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), прысвечаны 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі. Мастацка-краязнаўчая акцыя стартавала ў студзені, а завяршыцца ў лістападзе яркім фестывальным канцэртам і адкрыццём музейнай экспазіцыі. 21 лютага 2018 года адбудзецца вечар, на якім гледачы пазнаёмяцца з матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай беларусаў. Тэма - народны беларускі строй.
У сераду, 14 лютага 2018 года, яркім сонечным днём, мабільная каманда творчых людзей з Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) адправілася ў паездку ў Даўгаўпілскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання пенсіянераў (ДТЦСАП) з дабрачынным канцэртам, каб падарыць яго прабывальнікам часцінку любві і душэўнага цяпла.
2018. gada 31. janvārī Daugavpils Baltkrievu kultūras centrā (CBK) startēja projekts ar nosaukumu «Куфар беларускіх скарбаў» (“Baltkrievu dārgumu lāde”), veltīts Latvijas Republikas simtgadei. Mākslinieciski novadpētnieciskā akcija turpināsies visa gada garumā ar dažada veida pasākumiem, kuros skatītāji tiks iepazīstināti ar baltkrievu materiālo un nemateriālo mantojumu. Projekts noslēgsies ar festivāla “Baltkrievu gadatirgus Daugavpilī” koncertu un muzeja ekspozīcijas atklāšanu.
У пятніцу, 26 студзеня 2018 года, у 17.00, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрыецца выстава карцін «Зімовая мелодыя» студыі самадзейных мастакоў «Каларытны свет». У аматараў мастацтва ёсць унікальная магчымасць прыйсці ў Беларускі дом і акунуцца ў свет гармоніі і прыгажосці!

«Куфар беларускіх скарбаў» - так называецца праект Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), прысвечаны 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі. Мастацка-краязнаўчая акцыя стартуе 31 студзеня і працягнецца ўвесь год мерапрыемствамі, на якіх гледачы пазнаёмяцца з матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай беларусаў. А завяршыцца праект яркім фестывальным канцэртам «Беларускага кірмашу» і адкрыццём музейнай экспазіцыі.
У аўторак, 16 студзеня 2018 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся чарговы творчы вечар паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў Станіслава Валодзькі. На музычна-паэтычным мерапрыемстве прагучала шмат віншаванняў, песень і вершаў у выкананні творчых калектываў ЦБК і шматлікіх запрошаных гасцей.
У пятніцу, 12 студзеня 2018 года, прахожыя па вул.Рыгас у Даўгаўпілсе былі надзвычай здзіўлены з'яўленнем незвычайнай кампаніі вясёлых калядоўшчыкаў, якія з музыкай, жартамі, песнямі і танцамі прайшліся па вуліцах горада, віншуючы ўсіх тых, хто трапляўся на іх шляху, з Калядамі. Гэта каманда Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) і беларускага таварыства «Уздым» знаёміла маленькіх і дарослых гараджан са старадаўняй традыцыяй святкавання беларускіх Каляд.
У суботу, 6 студзеня 2018 года, у Доме Адзінства ярка і з запалам прайшлі «Беларускія калядкі», арганізаваныя Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК). Маленькія і дарослыя гараджане ўжо ў каторы раз знаёміліся з беларускімі традыцыямі святкавання Каляд, удзельнічалі ў тэатралізаваных дзеяннях і майстар-класах па вырабе калядных паштовак і сувеніраў з элементамі ажурнага выразання паперы (выцінанка).
У аўторак, 26 снежня 2017 года, у Цэнтры латышскай культуры (ЦЛК) прайшоў баль, які стаў ужо традыцыйным, арганізаваны Латышскім таварыствам Даўгаўпілса і прысвечаны Калядам і калядным традыцыям розных народаў. У яркім свяце прымалі ўдзел прадстаўнікі практычна ўсіх нацыянальна-культурных цэнтраў і таварыстваў нашага шматнацыянальнага горада, у тым ліку і беларусы.