16 верасня 2018 года ў г.Міёры Віцебскай вобласці (Беларусь) на фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" з гадзіннай канцэртнай праграмай выступіў танцавальны ансамбль "Лянок" і салісты Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
15 верасня 2018 года ў раённым цэнтры Калінінградскай вобласці Расіі - г.Гвардзейску, прайшоў 19-ы фестываль беларускай культуры "Белыя росы", у якім прыняла ўдзел харавая капэла «Спадчына» Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК). Выступленне дэлегацый з Латвіі і Літвы памяняла фармат культурнага форуму - ён стаў міжнародным.
У сераду, 19 верасня 2018 года, у 17.30, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы карцін пад назвай «Что в имени моем ...» вядомай даўгаўпілскай паэткі і мастачкі, уладальніцы Ганаровай граматы Даўгаўпілскай гарадской думы і сярэбранага знака "Узнагарода года - 2014" Настассі Сазанковой.
7 верасня 2018 года ў зале Даўгаўпілскага ўніверсітэта адбыўся канцэрт адкрыцця новага творчага сезона Цэнтра беларускай культуры.
У пятніцу, 7 верасня 2018 года, у 18.00, у зале Даўгаўпілскага ўніверсітэта на вул.Парадэс, 1 пройдзе канцэрт адкрыцця новага творчага сезону Цэнтра беларускай культуры, прысвечаны беларускаму пісьменству і культуры.
У суботу, 25 жніўня 2018 года, ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) прыняў удзел у святкаванні 90-гадовага юбілею латгальскага горада Карсавы, які ўпрыгожвае адзіны ў Латвіі праваслаўны храм Еўфрасінні Полацкай¸ пабудаваны ў традыцыях драўлянага дойлідства.
20-21 лiпеня 2018 года ў раённым цэнтры Віцебскай вобласці Беларусі - г.Глыбокае - прайшлі галоўныя мерапрыемствы VI Міжнароднага свята «Вішнёвы фестываль», у якіх прыняла ўдзел харавая капэла «Спадчына» Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры. Год ад года прыгажэе Глыбокае, прырастае новымі турыстычнымі аб'ектамі, святамі і сябрамі.
14 ліпеня 2018 года ў Дагдзе прайшоў IV фестываль беларускай песні і танца «Фэст», прысвечаны 100-годдзю Латвіі. Культурны форум арганізавала мясцовае беларускае грамадства «Вербіца» пры падтрымцы Дагдскай краёвай думы і фонду Міністэрства культуры, запрасіўшы гасцей і партнёраў, у тым ліку харавую капэлу «Спадчына» Цэнтра беларускай культуры з Даўгаўпілса.
У гонар стогадовай гадавіны Латвійскай дзяржавы з 30 чэрвеня па 8 ліпеня 2018 гада ў Рызе адбылося XXVI Уселатвійскае Свята Песні і XVI Свята танца, у якім прынялі ўдзел хоры і танцавальныя калектывы з усіх куткоў Латвіі, у тым ліку і тры калектывы Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры ( ЦБК). Дадзенае ўнікальнае свята ўключана ў спіс шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.
6 ліпеня 2018 года ў малой зале Дома Адзінства ў Даўгаўпілсе прайшоў канцэрт «Беларускае Купалле», арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК), у якім прынялі ўдзел мясцовыя беларускія калектывы і ансамбль народнай песні «На панадворку» (Браслаў, Беларусь).