7 снежня 2018 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася выніковая фотавыстава «2018 год у Беларускім доме». На здымках зафіксаваныя самыя яркія моманты творчай дзейнасці ўстановы, яго калектываў і беларускага таварыства «Уздым». Выстава будзе даступная ўвесь 2019 год.
25 лістапада 2018 года ў сталіцы Літвы - г.Вільнюсе, прайшоў традыцыйны Міжнародны конкурс-фестываль "Paribio daina" (Песні памежжа), на якім гучалі песні на літоўскай, беларускай, латышскай, рускай, польскай і нават кітайскай мовах. З вялікім поспехам у ім прыняў удзел ансамбль беларускай народнай песні Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) «Купалінка», які заняў II-ое месца на прэстыжным конкурсе.
23 лістапада 2018 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) хлебам-соллю сустракалі новага пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Васіля Марковіча, які з двухдзённым рабочым візітам наведаў Латгалію. У Даўгаўпілсе дыпламат пабываў у Беларускім доме і вітаў удзельнікаў і гасцей фестывалю «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе".
24 лістапада 2018 года ў рамках VIII Міжнароднага фестывалю народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» у Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі «Беларуская хатка», што стала вынікам мастацкага праекта «Сундук беларускіх скарбаў», які доўжыўся ўвесь год.
24 лістапада 2018 года ў рамках VIII Міжнароднага фестывалю народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе» у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася персанальная мастацкая выстава карцін «Мой родны кут...» Галіны Жэлабоўскай – прафесійнага мастака, члена Аб'яднання беларускіх мастакоў «Маю гонар», Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі і таварыства творчай інтэлігенцыі Даўгаўпілса «Дзіна-Арт».
17 лістапада 2018 года ў сталіцы Эстоніі - г.Таліне, прайшоў музычна-паэтычны вечар, прысвечаны стагоддзю беларускага паэта Паўла Пранузы «Куточак родны любай Беларусi...», у якім прыняў удзел вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК). Сваёй музычнай праграмай яны не толькі ўпрыгожылі гэтае мерапрыемства, але таксама і далучылі жыхароў Таліна да беларускай песні.
23 лістапада 2018 года ў канцэртнай зале Дома Адзінства прайшоў Гала-канцэрт VIII Міжнароднага фестывалю народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», у якім прынялі ўдзел беларускія творчыя калектывы і ўдзельнікі з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. У гэтым годзе восеньскі фестываль быў прысвечаны 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі і стаў лагічным завяршэннем праекта Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) «Куфар беларускіх скарбаў».
6 лістапада 2018 года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя Пятра Машэрава і Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры. Ініцыятарам умацавання сувязяў з суайчыннікамі замежжа выступіў філалагічны факультут прэстыжнай ВНУ Беларусі.
23 лістапада 2018 года, у пятніцу, у 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства пройдзе гала-канцэрт VIII Міжнароднага фестывалю народнай культуры «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе», у якім прымуць удзел беларускія творчыя калектывы і ўдзельнікі з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Беларусі. У гэтым годзе восеньскі фестываль, які стаў ужо традыцыйным, прысвечаны 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі і стане лагічным завяршэннем праекта Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) «Куфар беларускіх скарбаў».

19 кастрычніка 2018 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках праекта «Куфар беларускіх скарбаў», прысвечанага 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі, адбылася вечарына, тэмай якога стаў лён і льняныя палотны. На гэтых вячорках беларусы зачынілі свой куфар, які напаўнялі народнымі вырабамі на працягу ўсяго года, каб затым прадэманстраваць яго ўсім на фестывалі «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе".