3 чэрвеня 2022 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася творчая майстэрня з удзельнікамі дзіцяча-юнацкага лагера Даўгаўпілскай сярэдняй школы №16. Творчую майстэрню арганізавалі і правялі кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жанна Раманоўская і метадыст Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька.


У суботу, 4 чэрвеня 2022 года, дэлегацыя Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання і Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” пабывала ў Рэзэкненскім Доме культуры нацыянальных таварыстваў на 15-годдзі Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор'е” і 10-годдзі аднайменнага вакальнага ансамбля.
4-5 чэрвеня 2022 года ў г. Браслаў (Беларусь) прайшло 55-е Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, у якім прыняў удзел вакальны ансамбль “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.
У суботу, 28 мая, у 14:00, у канцэртнай зале Дома Адзінства (вул. Рыгас, 22А) адбудзецца юбілейны канцэрт ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка – 30”. У праграме – выступленне творчых калектываў ЦБК: “Лянок”, “Паўлінка”, “Спадчына”, “Пралескі”, дзіцячай студыі “Скарбніца”, а таксама гасцей з Цэнтра рускай культуры, Цэнтра польскай культуры, Цэнтра ўкраінскай культуры.