У пятніцу, 1 ліпеня 2022 года, у 18.00, у парку Дубровіна пройдзе традыцыйнае свята “Беларускае Купалле”, арганізаванае Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання. На гэты раз мерапрыемства будзе праводзіцца ў фармаце “вясковага праменаду”.


У суботу, 4 чэрвеня 2022 года, дэлегацыя Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання і Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” пабывала ў Рэзэкненскім Доме культуры нацыянальных таварыстваў на 15-годдзі Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор'е” і 10-годдзі аднайменнага вакальнага ансамбля.
4-5 чэрвеня 2022 года ў г. Браслаў (Беларусь) прайшло 55-е Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, у якім прыняў удзел вакальны ансамбль “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.