Напярэдадні Калядаў і Новага года структурнае падраздзяленне “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання (ЦБК) падрыхтаваў разнастайныя мерапрыемствы. Жыхароў і гасцей Даўгаўпілса творчыя калектывы ЦБК парадуюць майстар-класамі, канцэртамі і забаўляльнай праграмай.

