Напярэдадні Калядаў і Новага года структурнае падраздзяленне “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання (ЦБК) падрыхтаваў разнастайныя мерапрыемствы. Жыхароў і гасцей Даўгаўпілса творчыя калектывы ЦБК парадуюць майстар-класамі, канцэртамі і забаўляльнай праграмай.
У суботу, 9 снежня, у 16.00, на плошчы Віенібас будзе паказаны майстар-клас “Рыхуемся да Калядаў”, падчас якога гледачы пазнаёмяцца з беларускімі каляднымі традыцыямі, з абрадам калядавання, развучаць некалькі песень і танцаў.
У сераду, 13 снежня, у 17.30, у памяшканні ЦБК (вул. Алеяс, 68-1A) будзе магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі правядзення беларускага абрадавага свята “Піліпаўскія вячоркі”.
У нядзелю, 17 снежня, у 16.00, на плошчы Віенібас будзе паказана абрадавае святочнае мерапрыемства “Беларускія Калядкі” – з пераапранутымі героямі, песнямі, танцамі і гульнямі.
У пятніцу, 22 снежня, у 16.00, у памяшканні ЦБК (вул. Алеяс, 68-1A) пройдзе майстар-клас “Ствараем Калядны настрой разам!”, на якім будзе магчымасць набыць навыкі вырабу з саломы традыцыйнага “павука-абярэга”.
Запрашаем стварыць калядны настрой разам!
Дадатковая інфармацыя: www.daugavpils.lv (Афіша: Ziemas prieki Daugavpilī, https://www.daugavpils.lv/afisa/ziemas-prieki-daugavpili-2023-24) і www.bkc.daugavpils.lv
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры