29 снежня 2023 года ў Даўгаўпілскай гарадской думе адбыўся святочны сход работнікаў самаўпраўлення, на якім былі падведзены вынікі адыходзячага года. Нечаканасцю стала з’яўленне калядоўшчыкаў. З песнямі і варажбой актывісты Даўгаўпілскага латышскага таварыства павіншавалі дэпутатаў і супрацоўнікаў думы з Калядамі і надыходзячым Новым 2024 годам. Каманду калядоўшчыкаў дапоўнілі артысты Цэнтра беларускай культуры.
Тэатралізаванае каляднае выступленне ў гарадскім самаўпраўленні арганізавала дэпутат Даўгаўпілскай гарадской думы і старшыня Даўгаўпілскага латышскага таварыства Лівія Янкоўская, запрасіўшы ў кампанію Цэнтр беларускай культуры. Да вялікай групы масачных герояў з Латышскага таварыства далучыліся беларускія: Каза, Мядзведзь, Ліса, Калядная зорка, Бусел.
Невялікі тэатралізавана-музычны паказ з песнямі, загадкамі і варажбой выклікаў пазітыўныя эмоцыі і святочны настрой.
Супрацоўніцтва Цэнтра беларускай культуры і Даўгаўпілскага латышскага таварыства паспяхова працягваецца шмат год.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры