22 лістапада 2021 года ў Мінску адбылося адкрыццё фотавыставы “Беларускі позірк Даўгаўпілса” Эдуарда Літвіноўскага, арганізаванае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
118 малюнкаў патрыятычных сімвалаў і традыцыйных знакаў Латвіі даслалі жыхары Даўгаўпілскага і Аўгшдаўгаўскага краю на конкурс-квэст, які з 1 па 15 лістапада 2021 года праводзіў Цэнтр беларускай культуры (ЦБК), прымеркаваўшы мерапрыемствы да дзяржаўнага свята – Дня абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.
22 лістапада 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца фотавыстава “Беларускі позірк Даўгаўпілса” Эдуарда Літвіноўскага. З экспазіцыяй, на якой прадстаўлены партрэты беларусаў у нацыянальных касцюмах на фоне прыгожых відаў Даўгаўпілса і рэгіёну, першымі пазнаёміліся жыхары Віцебска, даўняга партнёра па садружнасці горада Даўгаўпілса. Пасля Мінска будуць Гомель, Светлагорск і Браслаў.
Набліжаецца самы патрыятычны тыдзень у Латвіі, і да галоўнага дзяржаўнага свята краіны Цэнтр беларускай культуры аб'яўляе творчы квэст пад назвай “Вывучай Латвію па сімвалах і знаках!”.
16 кастрычніка 2021 года ў Даўгаўпілсе ў рамках восеньскіх Дзён беларускай культуры ў Латвіі прайшоў III Міжнародны Фестываль беларускай аўтарскай песні, арганізаваны Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым” у супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) пры садзейнічанні Фонду падтрымкі недзяржаўных арганізацый Даўгаўпілскай гарадской думы .
13 кастрычніка 2021 года ў літаратурнай гасцёўні Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) прайшоў літаратурна-музычны вечар “Чытаем Гілевіча разам”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Ніла Сямёнавіча Гілевіча.
У пятніцу, 24 верасня 2021 года, у Доме Адзінства адбыўся гала-канцэрт, які завяршыў цыкл разнапланавых мерапрыемстваў XI Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”. Выступленне беларускіх аматарскіх калектываў з Латвіі і Літвы аб'яднала тэма “Збор ураджаю”.
У чацвер, 23 верасня 2021 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках ХІ Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” адкрылася персанальная выстава карцін “Галаграма Лета” прафесійнай даўгаўпілскай мастачкі Аліны Петкун.