У сераду, 7 мая 2025 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адкрыецца фотавыстава “Расказ майго народнага касцюма ў Латвіі”, прымеркаваная да Дня аднаўлення незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.
Традыцыйны беларускі нацыянальны строй – адзін з галоўных элементаў этнічнай культуры беларусаў, яго самабытнасці і ўнікальнасці, з'яўляецца найбольш яскравым маркерам культурнага кода.
На фотаздымках касцюмы дэманструюць удзельнікі творчых калектываў Цэнтра беларускай культуры. У гэтых жа народных строях яны пройдуць у святочным шэсці “Надзень свой народны касцюм у гонар Латвіі!”, якое адбудзецца 4 мая ў гістарычным цэнтры Даўгаўпілса.
Фотавыстава “Расказ майго народнага касцюма ў Латвіі” адкрыецца ў ЦБК (вул. Алеяс 68-1А) у сераду, 7 мая 2025 года, у 17.30, і працягнецца да 26 верасня 2025 года.
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: marija.pometjko@inbox.lv