У пятніцу, 30 мая 2025 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адкрыецца выстава карцін “Даўгаўпілсу з любоўю”, прысвечаная 750-годдзю Даўгаўпілса.
З 29 мая па 1 чэрвеня ў Даўгаўпілсе пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 750-годдзю горада. Свой уклад у разнастайную і насычаную культурна-забаўляльную праграму зробіць і Цэнтр беларускай культуры Дома Адзінства.
На выставе “Даўгаўпілсу з любоўю” прадстаўлены карціны і малюнкі, выкананыя ў розных жанрах і тэхніцы. На работах - пазнавальныя аб'екты гарадскога асяроддзя, старыя і сучасныя. Іх аўтары – прафесійныя мастакі і аматары: Галіна Жалабоўская, Пётр Лаўрэнаў, Вэлта Лоцэ, Надзея Мядзвецкая, Аляксей Касінец, Вікторыя Казаркіна, Таццяна Прывалава, а таксама Анастасія Сазанкова (1930-2022).
Адкрыццё выставы карцін “Даўгаўпілсу з любоўю” адбудзецца ў пятніцу, 30 мая 2025 года, у 17.30, у ЦБК (па адрасе: вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс). Наведаць выставу можна да 27 жніўня 2025 года.
Уваход вольны.
Арганізатар - Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры
т.: +371 65424695,
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.