Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры зняў невялікі дакументальны фільм “Райніс і Даўгаўпілс” на беларускай мове. Глядач здзяйсняе экскурсію па месцах, звязаных з імем латышскага паэта і палітыка, які ў Сэйме адстойваў інтарэсы беларускай дыяспары Латвіі і ўвайшоў у гісторыю як абаронца нацыянальных меншасцяў. Аўтар ідэі і тэксту – Жанна Раманоўская, відэаздыманне і мантаж – Аляксандр Фядотаў, музычнае суправаджэнне – беларускія народныя песні ў выкананні Вячаслава Пятрова.


