Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята, які Латвійская Рэспубліка адзначае 18 лістапада, адбыліся ужо стаўшыя традыцыйнымі Дні культуры Латвіі ў Віцебску, якія ў гэтым годзе прайшлі пад знакам латышскага жывапісу і рока. Выдатны культурны праект падарыла віцебчанам Консульства Латвіі ў Віцебску, у тым ліку пры падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/89-221116-2#sigProIdb52edc0d32
У гэтым годзе ў Днях культуры Латвіі ў Віцебску ўпершыню зроблены акцэнт на выяўленчае мастацтва, мастацкія выставы.
Пачаліся Дні Латвіі ў Віцебску з сустрэчы кіраўніка Консульства Латвійскай Республікі ў Віцебску Угіса Скуі са студэнтамі і выкладчыкамі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, дзе ішла гаворка пра супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі.
14 лістапада 2016 года ў Арт-цэнтры Марка Шагала адкрыласявыстава карцін рыжскай мастачкі Дайгі Крузэ. У экспазіцыю ўвайшлі работы, якія аўтар вызначае як жывапіс пачуццяў.
А 15 лістапада ў город на Дзвіне прыбылі прадстаўнікі Даўгаўпілскай гарадской думы. У канцэртнай зале «Віцебск» адкрылася персанальная выстава Валдзіса Буша (1924-2014 гг.) з філасофскім пытаннем «Што такое ісціна?». Валдзіс Буш нарадзіўся ў Латгаліі, скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў. Яго выставы праходзілі ў многіх краінах Еўропы, у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. Валдзіс Буш удзельнічаў у больш чым 120 выставах, з іх 40 персанальных. Цяпер імя латышскага мастака вядома і ў Беларусі.
Адкрыццё выставы пачалося з выканання гімнаў Латвійскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь. У прывітальнай прамове консул ЛР у Віцебску Угіс Скуя адзначыў даўняе і плённае супрацоўніцтва двух краін. Аб супрацоўніцтве двух гарадоў – Даўгаўпілса і Віцебска, і цесных культурных сувязях гаварылі намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі, намеснік старшыні Даўгаўпілскай гарадской думы Яніс Дукшынскі, кіраўнік культурнага цэнтра «Віцебск» і адміністрацыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянский базар в Витебске» Аляксандр Сідарэнка. Кіраўнік Даўгаўпілскага Арт-цэнтра Марка Ротка Аляксей Буруноў расказаў аб творчасці мастака В.Буша, падзякаваўшы партнёрам за дапамогу ў арганізацыі выставы, у тым ліку Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры, які забяспечыў пераклад на беларускую мову матэрыялаў экспазіцыі.
Святочны вечар працягнуў канцэрт пад назвай «Посвящение Латвии». Паўтары гадзіны, на адным дыханні, гледачы знаёміліся з творчасцю даўгаўпілскай рок-групы «Элпа», салісткі Латвійскай Нацыянальнай оперы Ілоны Багеле, спевака Аціса Іевіньша. Гледачы сустракалі шчодрымі апладысментамі кожную музычную кампазіцыю латвійскіх артыстаў, будзь то знаёмая мелодыя Райманда Паулса, рок альбо «Малітва».
У гонар Дня незалежнасці ЛР Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску арганізавала прыём для партнёраў, творчай і педагагічнай інтэлігенцыі, прадстаўнікоў бізнэс-асяроддзя. Консул Угіс Скуя, вітаючы гасцей, падзякаваў усім за плённае супрацоўніцтва і выказаў надзею на далейшае цеснае ўзаемадзеянне ў самых розных галінах.
Дні культуры Латвіі ў Віцебску прадоўжыліся ў Віцебскім мастацкім музеі, дзе 17 лістапада адкрылася выстава твораў аб'яднання мастакоў Юрмалы, а 22 лістапада – выстава твораў з калекцыі Музея дэкаратыўнага мастацтва і дызайну (Рыга).
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306