20 сакавіка ў Фарштацкім культурным прасторы вучні Daugavpils Zinātņu vidusskola пазнаёміліся з традыцыямі беларускага абрадавага свята “Гуканне вясны“.
Для выхаванцаў сярэдняй школы, размешчанай у цэнтры Даўгаўпілса, гэта стала таксама першым знаёмствам з новай культурнай прасторай і мікрараёнам Фарштат.
“Гуканне вясны“ – адно з самых радасных святаў у беларускай традыцыйнай культуры. Пасля доўгай і снежнай зімы прырода абуджаецца, і беларусы асаблівымі рытуаламі вітаюць прыход вясны: спяваюць, танцуюць, імітуюць галасы птушак і радуюцца жыццю.
Разам з гаспадыняй Лявоніхай і ансамблем беларускай народнай песні “Купалінка“ школьнікі гукалі вясну гукамі “гу-у-у“, вадзілі карагоды, разучвалі крокі полькі, загадвалі тайныя жаданні і ўпрыгожвалі дрэвы стужкамі. Таксама дзеці ўдзельнічалі ў актыўных гульнях, майстравалі з паперы сімвал вясны – птушку, і каштавалі традыцыйнае печыва “чырачкі“.
Пазнавальна-забаўляльная імпрэза “Гуканне вясны“ дазволіла гасцям акунуцца ў святочную атмасферу і бліжэй пазнаёміцца з беларускай культурай.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/816-forstate-skoleni-sauca-pavasari#sigProId640755f807
Інфармацыю падрыхтаваў:
Цэнтр нацыянальных культур
муніцыпальнай установы "Даўгаўпілскі Палац культуры",
тэл.: +371 20374840

