11 лістапада 2016 года ў малой зале Даўгаўпілскага Палаца культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Абвяшчэння Незалежнасці Латвіі, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК). У канцэрце прынялі ўдзел мясцовыя беларускія калектывы, паэты, а таксама трыо акардэаністаў цэнтра «Jaunība».
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/79-141116#sigProId73e5961a38
У святочна ўпрыгожанай малой зале Палаца культуры ўрачыстым віншаваннем са святам Латвіі пачаўся канцэрт. У выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Пралескі» (кіраўніца Настасся Малышава), ансамбля беларускай народнай песні «Купалінка» (кіраўнік Вячаслаў Пятроў), вакальнага ансамбля сеньёраў «Спадчына» (кіраўніца Яна Юзэфовіч) прагучалі ўсімі любімыя латышскія і беларускія песні. Танцавальны ансамбль “Лянок” (кіраўніца Марына Медунецкая) выканаў стылізаваны танец “Ручнік” (песня на словы Станіслава Валодзькі, музыка Альберта Белуся) пад спеў “Купалінкі”, а таксама аб’яднаны ансамбль народнага танца “Латгола” выканаў народны танец “Zynu, zynu tāva sātu”.
Прыемным сюрпрызам для гледачоў святочнага канцэрта стала выступленне трыо акардэаністаў «Аккорд» (кіраўніца Святлана Рабцава) цэнтра “Jaunība”, якое выканала папулярную кампазіцыю Р.Паулса «Залатое вяселле». Гледачы з захапленнем слухалі віртуозную ігру акардэаністаў і пасля завяршэння кампазіцыі доўга не адпускалі юных артыстаў.
Верш пра любімую Латгалію члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодзькі прачытала член беларускага таварыства «Уздым» Галіна Сантоцкая. У сваю чаргу, даўгаўпілскія аўтары Людміла Вілюма, Яўціхій Канаплёў, Настасся Сазанкова і Павел Плотнікаў праз паэтычнае слова прызналіся ў любві Латвіі, Латгаліі і Беларусі.
Латвія і Беларусь - такія розныя і такія блізкія. Любоў да радзімы, да краіны, дзе мы жывём, працуем і кахаем, аб'ядноўвае дзве краіны з глыбокай гісторыяй, культурай і традыцыямі.
Канцэрт завяршыўся песняй, якая жыве ў кожнага ў сэрцы, - «Šeit ir Latgale», якую падхапілі ўсе гледачы.
Інфармацыя падрыхтавана:
Ірына Апейнанэ,
арганізатар культурных мерапрыемстваў ЦБК,
t. 65424695, моб. 27110857,
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. , www.bkc.daugavpils.lv
Даўгаўпілс, вул. Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК, 3 паверх, 305-306 каб.