23 і 24 жніўня 2025 года ў марскім горадзе Вентспілсе прайшлі традыцыйныя Дні беларускай культуры, якія былі адзначаны трыма канцэртамі на вулічных пляцоўках горада. Сваім выступленнем жыхароў і гасцей Вентспілса парадавалі тэатральная студыя “Паўлінка” і танцавальны ансамбль “Лянок” даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.
Святкаванне Дзён беларускай культуры пачалося з канцэрта адкрыцця. Арганізатар свята – ансамбль “Журавінка”, гарэзлівымі і вясёлымі песнямі даў старт выступленню гасцявых калектываў свята. У гэтым канцэрце тэатральная студыя “Паўлінка” прадставіла свой беларускі аўтэнтычны рэпертуар з характэрным стылем спеваў, а танцавальны ансамбль “Лянок” раскрыў усю прыгажосць беларускага ўзору ў танцах.
Не збаўляючы тэмп і насуперак пахмурнаму і дажджліваму надвор'ю, свята прадоўжылася вячэрнім гала-канцэртам у другім мікрараёне Вентспілса. Сваімі жартамі і гульнявымі тэатральнымі сцэнкамі канцэрт ажывілі ўдзельнікі тэатральнай студыі “Паўлінка” і па сумяшчальніцтву вядучыя канцэрта. Ансамбль “Лянок”, як адзіны танцавальны калектыў на свяце, сваёй аддачай настроіў гледачоў на пазітыўны лад.
Завяршальнай кропкай святочных выхадных стаў нядзельны канцэрт ва ўжо знаёмым дзіцячым парку “Фантазія”, але ўжо з новымі гасцямі і слухачамі канцэрта. Салісты тэатральнай студыі “Паўлінка” выканалі хіты беларускай і латышскай музычнай культуры, а “Лянок” чарговы раз здзівіў гарэзлівым характарам, які хвалямі даходзіў да кожнага гледача праз энергічнае і звонкае тупатанне ног.
Калектывы Цэнтра беларускай культуры годна прадставілі Даўгаўпілс і беларускую культуру на свяце ў Вентспілсе, пашырыўшы геаграфію сваіх выступленняў.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/779-baltkrievu-kultura-aizveda-l-dz-ventspilij#sigProIde4163b869c
Інфармацыя падрыхтавана:
Анастасія Лукашэнак,
кіраўніца ансамбля “Пралескі” ЦБК,
т. 27003382, т. 654 24695
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.