5 верасня 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) Дзень беларускага пісьменства ўпершыню адзначылі калектыўным чытаннем народнай паэмы “Тарас на Парнасе”, самага папулярнага беларускага твора ў XIX стагоддзі.
Пісьменнасць – галоўны маркер нацыянальнай культуры. Свята Дня беларускага пісьменства атрымалася інтэлектуальным, з даследчым ухілам: высвятлялі аўтарства народнай паэмы “Тарас на Парнасе”, апублікаванай 170 гадоў таму.
Паэма “Тарас на Парнасе” – класічны твор беларускай літаратуры, гістарычны і наватарскі для развіцця беларускага пісьменства і культуры.
Доўгі час літаратурны твор, напісаны на беларускай мове, лічыўся народнай творчасцю. У розны час аўтарства прыпісвалася розным беларускім пісьменнікам. Толькі больш чым праз сто гадоў пасля напісання ў паэмы “Тарас на Парнасе” быў вызначаны аўтар – Канстанцін Вераніцын (1834 – 1903).
Кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская падзялілася з наведвальнікамі цікавай інфармацыяй аб пошуках літаратуразнаўцаў, навуковых дыскусах, аб вядомых і малавывучаных фактах, якія тычацца аўтарства паэмы, у сваёй прэзентацыі.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства папрактыкаваліся ў публічным чытанні вершаванага тэксту: чыталі ўрыўкі паэмы захоплена, натхнёна і з гумарам. А паэт Станіслаў Валодзька прачытаў свой верш “Наш Тарас”, спецыяльна напісаны да гэтай падзеі.
Свята пісьменства, якое аб'яднала гісторыю і літаратуру, з'яўляецца традыцыйным і значным мерапрыемствам Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства, штогод змяняючы свой фармат і змест.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/776-baltkrievu-rakstniec-bas-diena-atcerejas-poemu-taras-uz-parnasa#sigProId46975ba8bc
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.